Блок нацыянальных меншасцяў

Блок нацыянальных меншасцяў (польск.: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднанне, утворанае нацыянальнымі меншасцямі 17 жніўня 1922 года падчас выбараў у Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было правядзенне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасці Польшчы — беларусы, украінцы, яўрэі, немцы і рускія. Да блоку не далучыліся літоўцы, Бунд і частка Паалей-Цыёну  (укр.). Выбары байкатавалі ўкраінцы Усходняй Галічыны. Галоўнай мэтаю блока было нацыянальнае раўнапраўе.

У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сенат) БНМ ішоў у выбарчым спісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18.

БНМ існаваў да выбараў 1928 года.

Дасягнутыя вынікі

правіць
  • 1922 год — 66 мандатаў (беларусы — 11 паслоў і 3 сенатары)
  • 1928 год — 55 мандатаў (беларусы — 4 паслы і 2 сенатары)

Беларускія паслы і сенатары ад БНМ

правіць

Пасольскія мандаты

Мандаты сенатара

Пасольскія мандаты

Мандаты сенатара

Літаратура

правіць
  • Васіль Рагуля. Успаміны. — Мінск: «Бацькаўшчына», 1993.
  • Уладзімір Ляхоўскі. Зь дзейнасьці беларускіх парлямэнтарыяў на Гарадзеншчыне ў 1922—1930 гг. // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. прац. — Т. 2003.