Блужа (аграгарадок)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Блу́жа[1] (трансліт.: Bluža, руск.: Блужа) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Блужскага сельсавета. Месціцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, за 66 км ад Мінска, чыгуначны прыпынак Майскі, на рацэ Сіняўка.

Аграгарадок
Блужа
Від на вёску з трасы Мар’іна Горка — Талька
Від на вёску з трасы Мар’іна Горка — Талька
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
159 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 494 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
801713
Паштовы індэкс
222813
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244813011
Блужа на карце Беларусі ±
Блужа (аграгарадок) (Беларусь)
Блужа (аграгарадок)
Блужа (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Блужа (аграгарадок)

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У канцы XIV стагоддзя палову Блужы атрымаў як выслугу князь Андрэй Васілевіч, які загінуў у бітве на Ворскле (1399), а пасля трымалі яго беспатомныя нашчадкі, другую палову Блужы трымаў пан Румбольд Валімунтавіч. Палова нашчадкаў князя Андрэя, як вымарачная адышла да вялікага князя Вітаўта, які 19 красавіка 1411 года перадаў яе Віленскаму капітулу ў абмен на іншыя маёнткі.[2] У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У 1714 годзе блужскія землі належалі Лявону Замайскаму, а ў 1725 годзе ўладальнікамі былі Адам і Аўгусціна Троські.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Цэнтр праваслаўнага прыходу, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1795 годзе землі Ігуменскага графства «былі наданы генерал-маёру Папову (які пасля быў дзейсным стацкім саветнікам) з колькасцю 1175 душ з усімі належалымі таму маёнтку землямі і ўгоддзямі 28 356 дзесяцін 1599 сажняў, у тым ліку вёска Блужа».

У 1832 годзе ў Блужы ўжо новыя ўладальнікі — Пётр і Тэафілія Завадскія. Пры Тэафіліі ў 1844 годзе на землях Беларусі праводзілі інвентарную рэформу, тады ж быў складзены інвентар маёнтка Блужа. Маёнтку Блужа належалі вёскі: Падосава — 22 двары, Берлеж — 32, Бабы — 12, Арэшкавічы — 16, Слабодка — 8, Суцін — 15, агулам 105 цяглых двароў. У маёнтку жылі дваровыя людзі — 10 сямей: Баешкі, Галавінчыкі, Кульбіцкія, Прановічы, Палазнікі, Міклушы, Кавалевічы, Шаўцовы.

У другой палове XIX стагоддзя маёнтак выкупіў Юльян Булгак[3]. У 1869 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе праваслаўнай царкве належала 100 дзесяцін зямлі, прыход налічваў каля 1600 чалавек. Распаўсюджаны бандарныя, цяслярскія і перавозныя промыслы. У 1886 годзе ў народным вучылішчы займаліся 36 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак, настаўніцай працавала Ганна Дарафеева. У 1900 годзе — 45 вучняў (сярод іх 2 дзяўчынкі), іх вучыў настаўнік Васіль Макарэня.

У 1890 годзе пабудавана Успенская царква, будынак для школы. У 1897 годзе ў сяле (яно ж Падвосаў) было народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом, царква, побач маёнтак (ён жа Гародна).

У 1917 годзе адбыліся хваляванні, сяляне захапілі сенажаці. Апошні ўладальнік маёнтка — Б. Булгак.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная. На базе народнага вучылішча створана школа 1-й ступені, у якой 1922 годзе займаліся 54 вучні. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны кастрычнік», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле.

У 1966 годзе да Блужы была далучана вёска Бабы. У 1970 годзе цэнтр калгаса «1 Мая». 29 студзеня 2010 года вёска ператворана ў аграгарадок[4].

Насельніцтва правіць

  • 1870 год — 97 жыхароў
  • 1886 год — 24 двары, 224 жыхары
  • 1897 год — сяло, 77 двароў, 461 жыхар; маёнтак, 3 двары, 27 жыхароў
  • 1909 год — сяло, 97 двароў, 440 жыхароў; маёнтак, 75 жыхароў
  • 1917 год — 97 двор, 440 жыхароў
  • 1970 год — 113 двароў, 325 жыхароў
  • 2002 год — 196 двароў, 558 жыхароў
  • 2007 год — 198 гаспадарак, 524 жыхары
  • 2010 год — 194 гаспадаркі, 540 жыхароў
  • 2019 год — 494 жыхары[5]

Інфраструктура правіць

Культура правіць

 
Бібліятэка ў Блужы
  • Дом культуры
  • Бібліятэка

Адукацыя правіць

Медыцына правіць

  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Эканоміка правіць

  • Механічныя майстэрні;
  • Аддзяленне сувязі;
  • Крама;
  • Аграсядзіба «Дары Вялеса»[6].

Славутасці правіць

 
Мемарыял загінулым у Другой сусветнай вайне
  • Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка
  • Мемарыял у памяць загінулых у Другой сусветнай вайне (скульптар Уладзімір Слінчанка[7])
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў

Страчаная спадчына правіць

 
Памятны крыж на месцы разбуранай царквы

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;
  3. http://talka.info/bluzha.html Архівавана 9 снежня 2013.
  4. «О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29.01.2010 № 206 Архівавана 12 ліпеня 2017. (руск.)
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  6. http://www.gorka.by/?p=46871 Архівавана 25 лістапада 2018.
  7. Слінчанка Уладзімір Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура правіць

  • Блужа // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 120. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць