Блэйд (фільм, 2024)

фільм

«Блэйд» (англ.: Blade) — будучы амерыканскі[ru] супергеройскім фільм, заснаваны на аднайменным персанажы[ru] выдавецтва «Marvel Comics». Карціна павінна стаць 38-м па ліку фільмам[ru] у медыяфраншызе[ru] «Кінематаграфічны сусвет Marvel» і перазапускам серыі фільмаў пра Блэйда[ru]. Вытворчасцю займаецца «Marvel Studios[ru]», а распаўсюджваннем — «Walt Disney Studios Motion Pictures[ru]». Сцэнарыстамі фільма выступяць Майкл Старберы, Нік Піцолата[ru], Майкл Грын[ru] і Эрык Пірсан, а галоўную ролю выканае Махершала Алі.

БлэйдM:
англ.: Blade
Постар фільма
Жанр фільм жахаў, баявік, фэнтэзійны фільм, прыгодніцкі фільм, супергеройскі фільм і фэнтэзі
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Marvel Studios[d]
Краіна
Мова англійская
IMDb ID 10671440
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Marvel Studios» прыступіла да распрацоўкі новага фільма пра Блэйда ў маі 2013 года пасля вяртання правоў на персанажа ад «New Line Cinema». У 2016 годзе Алі абмяркоўваў магчымасць сыграць новую версію Блэйда, а ў лютым 2019 года наўпрост звярнуўся да кіраўніцтва студыі са сваёй ідэяй. Аб распрацоўцы фільма і ўдзеле Алі было афіцыйна абвешчана ў ліпені 2019 года на комік-коне ў Сан-Дыега. У лютым 2021 года Стэйсі Асей-Куфур стала сцэнарыстам праекта, а ў верасні таго ж года Басам Тарык атрымаў пасаду рэжысёра, але пакінуў праект праз год з-за канфліктаў у раскладзе. Ян Дэманж і Старберы далучыліся ў лістападзе 2022 года. Піцолата далучыўся ў красавіку 2023 года, а да лістапада Грына нанялі для напісання новага сцэнарыя. У чэрвені 2024 года перапісваннем сцэнарыя заняўся Пірсан, а Дэманж сышоў з пасады рэжысёра. Здымкі пройдуць на пляцоўцы «Tyler Perry Studios[ru]» у Атланце, а таксама ў Кліўлендзе, Новым Арлеане і Марока.

Прэм’ера «Блэйда» невядомая: фільм перанеслі на нявызначаны час. Стане часткай Шостай фазы[ru] кінасусвета.

Акцёрскі склад

правіць
Акцёр Роля
Махершала Алі Блэйд Блэйд паўвампір[ru], які актыўны днём і палюе на вампіраў[1]. Раней Алі выконваў ролю Корнэла «Шчытамордніка» Стоўкса ў першым сезоне[ru] серыяла «Marvel Television[ru]» «Люк Кейдж[ru]»[2].
Дэлрой Ліндо[ru] [3]
Аран П’ер [4]
Мілан Рэй [5][6]
Міа Гот[ru] [7]

Зноскі

правіць
  1. D’Alessandro, Anthony. «Blade» Being Rebooted By Marvel With Mahershala Ali; «Fantastic Four» Also In The Works. Deadline Hollywood (20 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 21 ліпеня 2019.
  2. Galuppo, Mia. Mahershala Ali to Star in «Blade» Reboot for Marvel. The Hollywood Reporter (20 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 21 ліпеня 2019.
  3. Tapp, Tom. Marvel’s «Blade» Reboot Casts Delroy Lindo, Disney Confirms. Deadline Hollywood (19 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  4. Kroll, Justin. «Blade»: Aaron Pierre Joins Mahershala Ali In Marvel’s New Pic Centered On The Vampire Hunter. Deadline Hollywood (2 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022. Праверана 22 лютага 2022.
  5. Anderson, Jenna. Marvel’s Blade Reboot Reportedly Adds The Wonder Years’ Milan Ray. ComicBook.com[ru] (23 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 14 ліпеня 2022.
  6. prodweek. Production Weekly — Issue 1305 — Thursday, June 30, 2022 / 161 Listings — 37 Pages. Production Weekly (29 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2022. Праверана 29 чэрвеня 2022.
  7. Kroll, Justin. 'Blade': Mia Goth Joins Mahershala Ali In Marvel Pic. Deadline Hollywood (12 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.

Спасылкі

правіць