Боб Дылан
Боб Дылан (англ.: Bob Dylan), пры нараджэнні Роберт Ален Цымерман (англ.: Robert Allen Zimmerman; нар. 24 мая 1941, Дулута, Мінесота) — амерыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт, мастак, кінаакцёр. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2016) «за стварэнне новай паэтычнай выразнасці ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі»[8]. Культавая постаць папулярнай музыкі на працягу 50-ці гадоў.
Боб Дылан Bob Dylan | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 мая 1941[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Жонка: | Sara Dylan[d] і Carolyn Dennis[d] |
Дзеці: | Jakob Dylan[d] і Jesse Dylan[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-кампазітар, кінаакцёр, паэт, гітарыст, аўтабіёграф, мастак, музычны прадзюсар, кінарэжысёр, паэт-песеннік, кампазітар, сцэнарыст, дыджэй, акцёр, спявак, радыёвядучы, дызайнер |
Гады актыўнасці | 1962 — цяпер. час |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | гітара[4], губны гармонік[4], фартэпіяна і спеў[4] |
Жанры |
Фолк (1962—1964) Фолк-рок (1965—1966) Кантры-рок (1967—1970) Рок (1973—1979) Хрысціянскі рок (1979—1981) Рок (1981 — цяперашні час) |
Псеўданімы | Elston Gunnn, Blind Boy Grunt, Lucky Wilbury/Boo Wilbury, Elmer Johnson, Jack Frost, Jack Fate, Willow Scarlet, Robert Milkwood Thomas, Tedham Porterhouse, Sergei Petrov |
Лэйблы | Columbia, Asylum |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Афіцыйны сайт | |
![]() | |
![]() |
Адзін з вядучых прадстаўнікоў руху фолксінгераў у ЗША ў 1960-я г. Спачатку выконваў балады і песні ў традыцыях музыкі кантры (у т.л. «песень пратэсту»), а з 1970-х г. — нярэдка ў стылі рок-музыкі.
Многія яго песні, такія як «Blowin 'in the Wind» і «The Times They Are a-Changin'», сталі гімнамі для руху грамадзянскіх правоў і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж узвышанай і вульгарнай культурамі.
Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават выказвалі прапановы паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Па дадзеных апытання часопіса Rolling Stone — з’яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі».
На беларускую мову асобныя песні пераклалі Ян Максімюк, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур[9].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118528408 // Bob Dylan — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Bob Dylan
- ↑ Bob Dylan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 https://www.biography.com/people/bob-dylan-9283052 Праверана 11 снежня 2018.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118528408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/blogs/radioscotland/2011/05/happy-birthday-bob-dylan.shtml
- ↑ The Nobel Prize in Literature 2016. Bob Dylan(англ.)
- ↑ 4 тэксты па-беларуску
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Боб Дылан
- 4 тэксты па-беларуску
- BobDylan.com(англ.) — афіцыйны сайт
- Боб Дылан на Last.fm
- Expecting Rain(англ.) — Dylan news & events, updated daily.
- Боб Дылан(англ.) на сайце Discogs