Адкрыць галоўнае меню

Богуш Міхал Багавіцінавіч (? — 1530) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Богуш Міхал Багавіцінавіч
POL COA Pelikan.svg
Герб «Пелікан»
Вялікі падскарбі літоўскі
1520 — 1530
Папярэднік: Абрам Езафовіч
Пераемнік: Іван Гарнастай
 
Веравызнанне: праваслаўе
Смерць: 1530(1530)
Род: Багавіцінавічы
Бацька: Богуш Багавіцінавіч
Жонка: Фядора Сангушка
Дзеці: Ганна, Фядора, Ульяна

Дзяк канцылярыі ВКЛ у 1499—1503, пісар ВКЛ з 1499, адначасова падскарбі земскі ВКЛ у 1509 i з 1520, маршалак гаспадарскі з 1510; намеснік (дзяржаўца) пералайскі ў 1500—1505, жыжморскі ў 1508—1509, доўгаўскі ў 1508—1518, камянецкі з 1518, слонімскі з 1522, гараднічы троцкі ў 1506—1507.

У 1509 удзельнічаў у польскім паходзе на Малдову, у пасольстве ў Маскву, якую наведаў як пасол яшчэ ў 1517—18, 1520, 1522, 1526. Удзельнік Венскага кангрэса 1515. У 1518 прадстаўнік ВКЛ у пасольстве Э. Цёлка на германскі рэйхстаг у Аўгсбургу. Прадстаўнік Жыгімонта Старога на Віленскім сойме 1520.

У 1513 разам з братамі атрымаў велікакняжацкае пацвярджэнне на маёнткі, якія былі дадзены ix продкам вялікімі князямі Вітаўтам i Казімірам. Валодаў маёнткамі Прамезі ў Троцкім павеце, Азярніца i Блізна ў Слонімскім павеце, Славяцічы, Даўгаброды, Сямацічы, Яблычна ў Берасцейскім павеце, Орля, Тапчыкалы, Кашалі, Вярвенкі на Падляшшы, Берасцечка, Жукаў, Свінярын на Валыні i іншымі.

У 1528 ставіў у войска ВКЛ 64 коннікаў.

Сям'яПравіць

З роду Багавіцінавічаў, сын Богуша Багавіцінавіча.

У шлюбе з Федзяй, дачкой князя Андрэя Сангушкі, меў дачок Ганну (жонка Станіслава Тэнчынскага(польск.) бел.), Фядору (жонка паслядоўна князя Фрыдэрыка Пронскага, ваяводы кіеўскага, М. Тшэбухоўскага, кашталяна гнезненскага, i Міхала Дзялынскага, падкаморага хэлмскага) і Ульяну, жонку Івана Гарнастая.

Зноскі

ЛітаратураПравіць