Бойка Барысаў
Бойка Барысаў (балг.: Бойко Методиев Борисов; нар. 13 чэрвеня 1959, Банкя, НРБ) — балгарскі палітык, Прэм'ер-міністр Балгарыі ў 2009—2013 гадах і з 7 лістапада 2014 года па 27 студзеня 2017.
Бойка Барысаў балг.: Бойко Методиев Борисов | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
27 ліпеня 2009 — 12 сакавіка 2013 | |||
Папярэднік | Сяргей Станішэў | ||
Пераемнік | Марын Райкаў | ||
| |||
7 лістапада 2014 — 27 студзеня 2017 | |||
Папярэднік | Агнян Герджыкаў | ||
| |||
з 4 мая 2017 | |||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, афіцэр, firefighter, каратыст, футбаліст, ваенны | ||
Веравызнанне | праваслаўе | ||
Нараджэнне | 13 чэрвеня 1959[1][2][3] (61 год) | ||
Сайт | boykoborissov.bg | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 года ў горадзе Банкя (Народная Рэспубліка Балгарыя). У 1982 годзе скончыў факультэт пажарнай бяспекі Вышэйшай спецыяльнай школы Міністэрства ўнутраных спраў НРБ. У 1982—1990 гадах служыў у супрацьпажарнай службе Міністэрства ўнутраных спраў. У 1991 годзе заснаваў прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Іпон-1», якое займалася арганізацыяй бяспекі былога кіраўніка сацыялістычнай Балгарыі Тодара Жыўкава і былога цара Сімяона II. У 2004 годзе яму прысвоена званне генерал-лейтэнант.
У 2005 годзе ён высунуў сваю кандыдатуру на пасаду кмета Сафіі і выйграў выбары. У 2006 годзе ўзначаліў новую партыю «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ).
5 ліпеня 2009 года на чарговых выбарах рух «ГЕРБ» заваяваў большасць месцаў у нацыянальным парламенце. Бойка Барысаў заняў пасаду прэм'ер-міністра і сфармаваў аднапартыйны кабінет міністраў. У лютым 2013 года з-за масавых пратэста, якія суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй, у Сафіі і іншых гарадах Балгарыі, Б. Барысаў падаў у адстаўку разам з усім кабінетам міністраў. 7 лістапада 2014 года Народны сход Балгарыі зноў зацвердзіў Барысава на пасаду прэм'ер-міністра.
Зноскі
- ↑ Boyko Borisov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bojko Borissow // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bojko Borissow // Brockhaus Enzyklopädie
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бойка Барысаў
- Персанальны сайт Б. Барысава