Бойкi — этнаграфічная група ўкраінцаў. Жывуць на паўднёвых схiлах Карпат (Бойкаўшчыне) Украіны. Гавораць на бойкаўскiм дыялекце ўкраінскай мовы.

Бойкi
Boyki.jpg
Бойкi на гравюры 1841 год
Саманазва укр.: Бойки верховинці, горальці, підгіряни
Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: больш 2000
Flag of Ukraine.svg Украіна:
131 чал.[1].
Flag of Slovakia.svg Славакія:
2000 чал.
Flag of Russia.svg Расія:

3 чал. (пер. 2002)
Этнічныя мовы украінская, славацкая
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Пераважна Украінская Грэка-Каталіцкая Царква або праваслаўе
Геаграфічна-моўная група Украiнцы
Блізкія этнасы Гуцулы, Лемкі

Цэнтрам Бойкаўшчыны лічыцца карпацкi гарадок Турка.

НазваПравіць

Вядома пра кельцкае племя боеў, бо кельты ўдзельнічалі ў этнагенезе ўкраінскага народа (Напрыклад: «Латэнская культура», «Зарубінецкая культура»). Разглядаюць Бойкаў як нашчадкаў даўняга племені белых харватаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у этнагенезе ўкраінскага народа часоў Антскага саюза і Кіеўскай Русі. Але угры ўварваліся ў Наддунайскую нізіну, і падзялілі ўсходніх і паўднёвых славян, якіх аб'ядноўвалі продкі бойкаў. Даследчыкі Павел Шафарык і Франьё Рачкі, грунтуючыся на візантыйскіх згадках 10 ст. Канстанціна Парфiрароднага аб становішчы «Бойкi» (Бойкаўшчыны) за «туркіею» (гэта тагачасная назва Венгрыі), разглядаюць яе як радзіму белых харватаў[en].

Хоць святар Іосіф Лявіцкі не прыдумаў назву «Бойкi» для бойкаў, але тлумачыў назву «Бойкі» у друкаванай прадмове да «Граматыкі» (1831) — ад ўжывання ў іх мове часціцы (укр. «бо є», «бойє») — толькi у адрозненне ад лемкаў, што казалі «лем», і «лишаків», што казалi «лише», «лишень». У далейшым гэтую назву распаўсюдзілі А. Таронскi, В. Хіляк і іншыя. У Славакіі бойкаў называюць «пуйдзякамi» (славацк. Pujďák), бо яны кажуць «пуйдемо» у адрозненне ад лемкаўскага «пійдемо».

ГiсторыяПравіць

На думку многіх навукоўцаў, першае пісьмовае ўпамінанне аб бойках здараецца ў 948—952 гадах нашай эры ў кампілятыўных творах візантыйскага імператара Канстанціна VII Багранароднага «De Administrando Imperio» (Пра кіраванне імперыяй; раздзел ХХХI): «Сербы [гэтыя] паходзяць ад нехрышчоных сербаў таксама называюцца „белымі“ і жывуць па той бок краіны цюрак, у мясцовасці, званай імі Бойкi. З імі мяжуе краіна франкаў, а таксама Вялікая Харватыя неахрышчаная, якую таксама называюць „Белай“. Вось там і жывуць спрадвеку гэтыя сербы».

У гэтым кантэксце «Бойкi» — гэта тапонім, прычым не аўтэнтычны.

КультураПравіць

Бойкi захавалі шмат старадаўніх звычаяў і абрадаў. Асноўныя галіны традыцыйнага гаспадаркі бойкаў — горныя жывёлагадоўля і земляробства, лясныя промыслы і солеварэнне, рамёствы і мастацкія промыслы. У сучасных умовах бойкі займаюцца пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй, працуюць на леса- і нафтараспрацоўкі, развітыя мастацкія промыслы, існуе курортная галіна.

Жаночы стройПравіць

Жанчыны бойкаў насілі на галаве сівога колеру барановыя шапкі з зялёным або чырвоным верхам; спадніцы ў кветкі, паверх спадніцы — пстру (ваўняную запаску); кашулю з адасобленым станком, сабраным падолам і разрэзам на спіне. Кашулі вышывалі на грудзях у выглядзе паўкола. Спадніцы былі з белага палатна або выбойкі (мярэжкі). На святы валасы насілі распушчанымі. Насілі таксама белыя палатняныя скруткі, дзяўчыны запляталі валасы ў адну касу, якую ўпрыгожвалі кветкамі і стужкамі; жанчыны замужнія насілі на галаве завіткі, якая іншы раз цалкам закрывала галаву. Зімою паверх звычайнага адзення насілі нябеснага колеру бекешу, вышытую чырвонымі шнуркамі, і боты. На шыі жанчыны бойкаў насілі шмат шкляных пацерак. У царкву хадзілі толькі у ботах, абавязкова чорных (па апісанні Оскара Кольбэрга).

Мужчынскі стройПравіць

Мужчыны насілі штаны сіняга колеру запраўленыя ў боты. Летам насілі шырокія палатняныя, а зімой — ваўняныя галошні (штаны). Кашулі насілі вышытыя белыя, паверх штаноў са скураным шырокім поясам. На галаве насілі чорныя барановыя шапкі, завужаныя к верху. Зімою насілі доўгія да калена буркі чорнага колеру, якія насілі на плячах не адзяваючы. Буркі былі абабітыя чырвона-чорнымі вітымі шнурамі. Шапкі былі пашытыя без сукна. Кажухі насілі белага колеру, а сярмягі кававага. Летам на галаве насілі так званыя «венгерскія капялюшы». Кашулі бойкаў былі ўпрыгожаны мярэжкай. На галаве насілі таксама «кучмы» (барановыя кудлатыя шапкі). Летам чорны высокі з шырокімі палямі капялюш.

ГалерэяПравіць

ЗноскiПравіць

ЛітаратураПравіць