Бойня ў Даласе

Бойня ў Даласе — сутычка, якая адбылася 7 ліпеня 2016 года ў Даласе, штат Тэхас, калі пяцёра паліцэйскіх былі забітыя і яшчэ сямёра атрымалі раненні ў выніку стральбы са снайперскіх вінтовак падчас пратэстаў супраць забойства паліцыяй двух чарнаскурых грамадзян. Самі пратэсты пачаліся пасля таго, як у інтэрнэце з розніцай у два дні з’явіліся адразу два відэа з розных штатаў, на якіх паліцэйскія забіваюць двух афраамерыканцаў — у штаце Мінесота і ў Луізіяне.

У ходзе спецаперацыі паліцыі ўдалося арыштаваць трох падазроных, іх імёны пакуль не называюцца. Чацвёрты — Міка Джонсан — схаваўся ў гаражы і пасля шматгадзіннага супрацьстаяння быў забіты пры выкарыстанні выбуховай прылады падчас штурму будынка, дзе ён хаваўся.

Выбухоўка туды была дастаўлена пры дапамозе робата.

Падчас перамоваў з паліцыяй Джонсан заявіў, што дзейнічаў у адзіночку і хацеў забіваць «белых людзей, у першую чаргу, паліцэйскіх».

Перамовы з падазраваным зайшлі ў тупік. Было прынята рашэнне выкарыстаць бомбу.

Па звестках паліцыі, Джонсан жыў у прыгарадзе Даласа, у яго не было крымінальнага мінулага, у сувязях з экстрэмістамі ён таксама не быў заўважаны.[1]

Зноскі