Адкрыць галоўнае меню

Бітва пад Салтанаўкай (фр.: Bataille de Mohilew) — бітва ў час французскага нашэсця на Расію, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці).

Бітва пад Салтанаўкай,
бітва пад Магілёвам
Асноўны канфлікт: Расійска-французская вайна 1812 года
Raevsky saltanovka.jpg
Мікалай Самакіш. «Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай» (1912)
Дата 23 ліпеня 1812
Месца в. Салтанаўка каля Магілёва, Беларусь
Вынік перамога французскага войска
Праціўнікі
Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя Сцяг Францыі Першая французская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Пётр Баграціён Сцяг Францыі Луі Нікаля Даву
Сілы бакоў
20 000[1] 28 000 (9000 удзельнічалі)
22 000 пяхоты
6000 кавалерыі[1]
Страты
2548 — 5200[1] 1000 — 4134[1]
Вайна 1812 года
Napoleon Bonaparte logo.png  СалтанаўкаАстроўна — Кобрын — Гарадзечна — Клясціцы — Смаленск — Полацк (1) — Валуціна гара — Барадзіно — Таруціна — Малаяраславец — Полацк (2) — Вязьма — Ляхава — Чашнікі — Смаляны — Красны — Бярэзіна — Праследаванне (ПлешчаніцыМаладзечна)

2-я расійская армія, узначаленая Пятром Баграціёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі пасля таго, як французскія войскі ўзялі Магілёў і блакіравалі пераправу цераз Дняпро. Баграціён накіраваў генерала Мікалая Раеўскага супраць пяці французскіх дывізій пад кіраўніцтвам Луі Нікаля Даву, які размяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі. Французскі корпус меў больш за 28,000 салдат, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генералаў Кампана, Дэсэ і Клапарэда, а таксама кавалерыю генералаў Бурдэсоля і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка французскіх сіл. Сілы расійскага боку налічвалі каля 20 000 салдат[1].

Даву здолеў адбіць атакі рускіх на свае лініі, нагледзячы на адвагу салдат Раеўскага. Пасля гэтага французы перайшлі ў контрнаступленне і пераследавалі рускіх на адлегласці лігі. Паражэнне перашкодзіла злучэнню Баграціёна з асноўнымі часткамі расійскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Толі, вымусіўшы Баграціёна адступаць да Смаленска. Рускія страцілі ад 2500 да 5200 салдат, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зніклымі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Pigeard, p. 551-552.

ЛітаратураПравіць

  • Pigeard, Alain. Dictionnaire des batailles de Napoléon. — Tallandier: Bibliothèque Napoléonienne, 2004. — ISBN 2-84734-073-4.

СпасылкіПравіць