Бой у Гавенавічах

Бой у Гавенавічах — напад, арганізаваны беларускімі партызанамі на жаўнераў Беларускага корпуса самааховы ў вёсцы Гавенавічах 10 жніўня 1942 года.

Бой у Гавенавічах
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Бой у Гавенавічах
Бой у Гавенавічах
Дата 10 жніўня 1942 года
Месца Гавенавічы
Вынік Самаахоўцы разбітыя ўшчэнт
Праціўнікі
Сцяг СССР Партызанскі атрад імя Шчорса
Сцяг СССР Партызанскі атрад імя Чапаева
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Звяз Слонімскага батальёна БСА
Камандуючыя
Сцяг СССР Павел Пранягін
Сцяг СССР Мікалай Фядотаў
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Лейтэнант Арлоўскі
Сілы бакоў
каля 200 чалавек
1 гармата
каля 50 чалавек
Страты
невядома каля 20 чалавек забіта
каля 30 чалавек палонныя

ПерадумовыПравіць

Слонімская нямецкая ўлада, што не жадала даваць зброю пакліканым і размешчаным у казармах некалькім сотням самаахоўцаў, паслала на ахову двара ў Гавенавічах звяз Самааховы, для якога адпусцілі крыху зброі. Гэтае заданне выпала на долю няпоўнага звяза на чале з Арлоўскім. Да звяза быў дададзены фэльчар Аляксандар Талерчык з Парэчча.

У Гавенавічах звяз спыніўся ў доме былога двара Відухоўскага, колішні маёнтак, што стаяў на грудзе за царквою.

БойПравіць

Бой пачаўся знянацку для самаахоўцаў на другую ноч іх знаходжання ў Гавенавічах. Іх абстралялі гарматай, такім чынам, партызаны разбурылі стары цагляны будынак, як адзначаў партызанскі камандовец Павел Пранягін, там таксама былі і немцы-інструктары, якія адразу пабяжалі да балота, але іх там забілі партызаны з кулямётаў. Бой цягнуўся нядоўга.

Некаторых з палонных расстралялі. Загінуў і камендант паліцыі ў Гавенавічах Юзік Равенка. Уцяклі толькі святароў сын са Слоніма Коля Лічко і сурынец Міхась Рубец. Двор партызаны спалілі ды ўзялі каля 40 кулямётаў і шмат набояў. Павел Пранягін, камандовец партызанаў, меркаваў, што гэта была «школа паліцаяў-кулямётчыкаў».

Страты самаахоўцаўПравіць

Паводле Барыса Данілюка, бой адбыўся пад канец ліпеня, і ў ім загунулі 20 ці 22 жаўнеры БСА. Паводле данясення савеццкага агента Шчарына, там загінула каля 50 самаахоўцаў. Махсуд Холаў, таджык-партызан з атрада імя Шчорса, успамінаў пра 43 палонных. Камандовец гэтага партызанскага атрада Павел Пранягін даваў ацэнку стратаў БСА каля 20 забітых і 30 палонных.

Пахаванне самаахоўцаўПравіць

Берлінская беларуская газета «Раніца» пра гэтае пісала:

Ляглі ўжо і першыя ахвяры за Бацькаўшчыну. Загінуў смерцю жаўнера на сваёй баёвай постані камандовец Казлоўшчынскага Батальёна БСА, лейтэнант Пётра Казакевіч, што вярнуўся ў Слонім на працу для Бацькаўшчыны з Берліна. Загінуў лейтэнант Арлоўскі, камандовец роты БСА ў Слоніме.

Забітых самаахоўцаў урачыста пахавалі на Ружанскіх могілках у жніўні 1942 года. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць, у гэтым прымалі ўдзел:

СпасылкіПравіць