Зімовы сад (фільм, 1895)

(Пасля перасылкі з Бокс з кенгуру)

«Зімовы сад» (ням.: Wintergartenprogramm) — нямецкі кампіляцыйны нямы кароткаметражны фільм 1895 года рэжысёра Макса Складаноўскага. Стужка знаходзіцца ў грамадскім набытку.

Зімовы садM:
ням.: Wintergartenprogramm
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Працягласць 7 ± 1 хв.
Краіна
Мова нямецкая
Год 1895
IMDb ID 1754898

Кінафрагменты правіць

Серыя кінафрагментаў, якія дэманстраваліся па чарзе:

  • Італьянскі сялянскі танец выконваюць хлопчык і дзяўчынка. Лічыцца першым фільмам на італьянскую тэматыку.
  • «Смешны турнік» (ням.: Komisches Reck) ― акрабатычны эцюд. Працягласць фільма ― 20 секунд.
  • «Бокс з кенгуру» (ням.: Das boxende Känguruh) ― фільм зняты ў цырку Батча. Працягласць 16 ± 1 с.
  • «Жанглёр» (ням.: Der Jongleur) — кінафрагмент з выступленнем жанглёра Сільвестра Шэфера у галоўнай ролі. Працягласць 19 с.
  • «Акрабатычнае папуры» — акрабатычная сцэна сям’і Груната.
  • «Камарынская» (ням.: Kamarinskaja) ― танец пад рускую песню камарынская[ru]. Працягласць фільма ― 17 секунд.
  • «Змеепадобная танцорка» (ням.: Die Serpentintänzerin) — кінафрагмет з удзелам танцаўшчыцы Анцыён. Працягласць 20 ± 1 с.
  • «Барцы ў рынгу» (ням.: Ringkämpfer) ― кінафрагмент з удзелам культурыста Юджына Сендова і барца Грэйнера. Працягласць 19 с.

Крыніцы правіць

  1. filmportal.de — 2005.