Болт
Болт, ніт[1] – металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка.[2]
Класіфікацыя балтоў па прызначэнню
правіць- Лямешныя – выкарыстоўваюцца для ўмацавання навяснога абсталявання для сельскагаспадарчых машын.
- Мэблевыя – выкарыстоўваюцца ў мэблевай прамысловасці і будаўніцтве.
- Дарожныя – выкарыстоўваюцца для дарожнай агароджы, для адмысловых металаканструкцый.
- Машынабудаўнічыя – выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, аўтамабілебудаванні, прыборабудаванні і будаўніцтве ў якасці дэталяў злучэння.
- Будаўнічыя – выкарыстоўваюцца як вырабы для мацавання жалезабетонных сцен і перакрыццяў да стальных балак ці калон.
Зноскі
- ↑ Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. Менск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977-1984.