Болтанскі ўніверсітэт
Болтанскі ўніверсітэт (англ.: University of Bolton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Болтан.
Болтанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Bolton | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Bolton |
Заснаваны | 1824 |
Год рэарганізацыі | 2004 |
Студэнты | 8 740 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Болтан, Англія |
Сайт | bolton.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУніверсітэт бярэ пачатак у 1824 годзе з заснаваннем Болтанскага механічнага інстытута. У 1887 годзе камітэт інстытута вырашыў, што вучням горада патрабуецца тэхнічнае навучанне для хуткага пашырэння інжынерных дасягненняў, якія былі зроблены на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Гэта прывяло да стварэння новага тэхнічнага вучылішча, колькасць навучэнцаў якога перавысіла 1 500 чалавек.
У 1926 годзе Болтанская тэхнічная школа стала каледжам. У 1964 годзе Болтанскі тэхнічны каледж і Болтанскі тэхналагічны інстытут былі падзелены на дзве асобныя арганізацыі.
Болтанскі інстытут вышэйшай адукацыі быў утвораны ў 1982 годзе ў выніку зліцця Болтанскага тэхналагічнага інстытута і Болтанскага педагагічнага каледжа.
Праект пашырэння коштам 8,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў пачаўся ў 1991 годзе з куплі былой фабрыкі. Інстытут атрымаў права выдаваць уласныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе, а ў 1996 годзе — права надаваць навуковыя ступені.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Болтанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы