Боская камедыя (італ.: Commedia, пазней Divina Commedia) — паэма, напісаная Дантэ Аліг’еры ў перыяд з 1307 па 1321 гг. Манументальны твор позняга сярэдневякоўя, які ўяўляе сабой энцыклапедыю філасофіі, касмагоніі, гісторыі, рэлігіі, маралі, палітычных поглядаў еўрапейскага чалавека напярэдадні Адраджэння.

Comencia la Comedia, 1472

Сюжэтнай канвой паэмы з’яўляюцца апавяданні пра падарожжы паэта (яго суправаджаюць спачатку Вергілій, потым каханая Беатрычэ Партынары, якая вельмі рана памерла) па тым свеце. Твор падзелены на 3 часткі (кантыкі): «Пекла», «Чысцец» і «Рай». Яны ў сваю чаргу складаюцца з карцін, што адпавядаюць сярэдневяковым уяўленням аб замагільным жыцці, у якое трапляе кожны чалавек пасля смерці, атрымліваючы там тое, што заслужыў раней: хто цярпіць за свае грахі ў Пекле, хто — ачышчаецца ад смяротных грахоў у Чысцы, хто за сваю маральную цноту і дасканаласць перажывае светлыя пачуцці ў Раі. У алегарычнай форме Дантэ Аліг’еры гаворыць аб сучаснасці, яскрава звязваючы яе з Антычнасцю. Стройная лагічная схема твора базіруецца на сімволіцы лічбаў (пачынаючы ад лічбы 3 — сімвала Тройцы: 3 кантыкі, тэрцына — асноўны вершаваны памер, кожная кантыка складаецца з 33 песень і г.д.).

У адрозненне ад многіх іншых твораў эпохі Адраджэння, паэма была напісана не на лацінскай, а на жывой італьянскай мове.

Спасылкі

правіць