Боснія (гістарычны рэгіён)
Бо́снія (сербск.: Босна; харв.: Bosna) — гістарычны рэгіён на Балканах, частка гістарычнай вобласці Далмацыя.

Рэгіён размешчаны на Дынарскім нагор’і і аддзелены ад Сярэднедунайскай нізіны рэкамі Сава (на поўначы) і Драва (на ўсходзе).
Плошча рэгіёна — каля 41 тысячы км², гэта каля 80 % тэрыторыі сучаснай дзяржавы Боснія і Герцагавіна. Астатнія 20 % тэрыторыі дзяржавы займае гістарычны рэгіён Герцагавіна.
Назва
правіцьНазва рэгіёна звязана з ракой Босна[1]. Часта назва «Боснія» ўжываецца для пазначэння Босніі і Герцагавіны разам.
Гісторыя
правіцьТэрыторыя была населена славянскімі плямёнамі з VII стагоддзя, і часткі яе ўваходзілі ў розныя сербскія, харвацкія і баснійскія дзяржавы.
Першую такую баснійскую дзяржаву, якая знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Візантыі, заснаваў у 1180 годзе бан Кулін. Яна дасягнула свайго росквіту пры бане Твртко I у другой палове XIV стагоддзя. Пасля смерці Твртко ў дзяржаве пачаліся ўсобіцы, а ў 1463 годзе Боснія цалкам страціла незалежнасць і ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.
З 1878 да 1908 года правінцыя знаходзілася ў кандамініуме Аўстра-Венгрыі і Асманскай імперыі. Затым пасля Баснійскака крызісу яна ўвайшла ў склад Аўстра-Венгрыі.
Забойства эрцгерцага Франца-Фердынанда ў сталіцы Босніі Сараева стала нагодай да Першай сусветнай вайны. Пасля вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі Боснія і Герцагавіна ўвайшлі ў склад Каралеўства Югаславія.
Падчас Другой сусветнай вайны, з 1941 па 1945 год, Боснія ўваходзіла ў склад фашысцкай Незалежнай Дзяржавы Харватыя, пры гэтым істотная частка яе тэрыторыі кантралявалася падраздзяленнямі партызан і чэтнікаў.
З 1945 года Боснія і Герцагавіна сталі адзінай саюзнай рэспублікай у складзе сацыялістычнай Югаславіі.
У 1992 годзе, падчас распаду Югаславіі, была абвешчана незалежнасць Рэспублікі Боснія і Герцагавіна. Шматлікія сербы і харваты, якія пражывалі ў Рэспубліцы, не падтрымалі гэта рашэнне, і на кантралюемых імі тэрыторыях былі абвешчаны Рэспубліка Сербская і Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна. З 1995 года Боснія і Герцагавіна стала складацца з дзвюх раўнапраўных дзяржаўных утварэнняў: Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай.
Гарады
правіцьНайбуйнейшыя гарады Босніі: