Боткінская вуліца (Санкт-Пецярбург)
Боткінская вуліца — шыротная вуліца ў Калінінскім і Выбаргскім раёнах Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад плошчы Леніна да плошчы Ваенных Медыкаў у гістарычным раёне Выбаргская старана паралельна Клінічнай вуліцы.
Боткінская вуліца Санкт-Пецярбург | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Сучасную назву вуліца атрымала 17 снежня 1898 года ў памяць пра рускага ўрача-тэрапеўта і грамадскага дзеяча Сяргея Пятровіча Боткіна (1832—1889). Да гэтага з 7 сакавіка 1858 года яна называлася Самарскай вуліцай ад горада Самары, а перад гэтым з 1798 года — Афіцэрскай вуліцай, якая ў сваю чаргу з’яўлялася астаткам Ахценскай першпектывы, якая існавала ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.
Вуліца праходзіла ад вуліцы Акадэміка Лебедзева да Вялікага Сампсоніеўскага праспекта. У сярэдзіне XX стагоддзя да Боткінскай вуліцы быў далучаны ўчастак ад плошчы Леніна да вуліцы Акадэміка Лебедзева, які называўся Боткінскай прарэзкай.
Літаратура правіць
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1