Боткіны

расійскі купецкі род

Боткіны (руск.: Боткины) — расійскі купецкі род.

Гісторыя рода правіць

Род Боткіных паходзіць з Цвярской губерні. Іх продкамі былі пасадскія людзі[ru] горада Таропца. У 1791 годзе глава сямейства Конан Боткін разам з сынамі пераехаў у Маскву, дзе запусціў тэкстыльную вытворчасць. 22 лістапада 1801 года яго сын Пётр Конанавіч Боткін заснаваў кампанію «Пётр Боткін і Сыны», якая займалася гандлем гарбатай.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя Расія падпісала гандлёвую дамову з Кітаем, што паклала пачатак развіццю чайнай справы ў краіне. Пётр Конанавіч адкрыў закупачную базу ў прыгранічным горадзе Кяхта, дзе непасрэдна абменьваў свой тэкстыль на кітайскую гарбату. Яго фірма хутка стала самым вядомым і буйным пастаўшчыком напою ў Маскве, а яго самога празвалі «чайным каралём». Частку прыбытку Боткін ахвяраваў на цэрквы і сіроцкія прытулкі. За дабрачынную дзейнасць яго ўзнагародзілі ордэнам Святога Уладзіміра і прысудзілі званне ганаровага грамадзяніна Масквы.

У Пятра Боткіна было 25 дзяцей ад двух шлюбаў, але дарослага ўзросту дасягнулі толькі 14. Уся сям’я жыла ў сядзібе ў Петраверыгскім завулку (сёння Музей ваеннай формы адзення), якую ён купіў у 1832 годзе.

Радавод правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Ирина Малахова. Боткины России (руск.). Сайт «Культура.РФ». Праверана 14 сакавіка 2024.

Радавод правіць