Брагінскае патрыятычнае падполле
Брагінскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў пасёлку Брагін і в. Савічы. Дзейнічала з канца 1941 да верасня 1943 года.
Брагінскае патрыятычнае падполле | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1943 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | падполле |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў пас. Брагін і в. Савічы |
Колькасць | каля 40 чал. (1941) |
Дыслакацыя | БССР: Брагін, Савічы |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Групу ў Брагіне (15 чал.) стварыў і ўзначаліў П. Р. Зяновіч, з вясны 1942 года кіраўнік М. Л. Дубіна, з кастрычніка 1942 года — С. I. Рэпчанка. Групу ў в. Савічы (19 чал.) стварылі і ўзначалілі С. I. і Ф. I. Філіпенкі, з вясны 1941 года кіраўнік Ф. А. Загаранскі. Групы наладзілі сувязь з партызанскім атрадам імя Катоўскага. Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі зброю і боепрыпасы, перашкаджалі акупацыйным уладам вывозіць моладзь на катаргу ў нацысцкую Германію. Вясной 1942 падпольная група в. Савічы разам з партызанамі разграміла мясцовы нямецкі гарнізон, маслазавод, знішчьла будынак і дакументы валасной управы. У жніўні 1942 года акупацыйныя ўлады арыштавалі каля 30 падпольшчыкаў і пасля жорсткіх катаванняў многіх з іх расстралялі. Тыя, што засталіся, а таксама новыя ўзмацнілі дапамогу партызанам, агітацыю ў славацкіх вайсковых падраздзяленнях праціўніка. У 1943 годзе спалілі друкарню, 2 аўтамашыны, вывелі са строю электрастанцыю, сумесна з партызанамі разграмілі ў Брагіне нямецкі гарнізон, пасля чаго пайшлі ў партызанскі атрад імя Катоўскага.
Зноскі
Літаратура
правіць- Брагінскае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 63.