Бражуольскі дагавор

Бражуольскі дагавор — дагавор між Ягайлам і Тэўтонскім Ордэнам, падпісаны 6 ліпеня 1382 года ў замку Бражуоле каля Трокаў.

Бражуольскі дагавор
Тып дагавора палітычнае пагадненне
Дата падпісання 6 ліпеня 1382
Месца падпісання Замак Бражуоле, каля Трокаў, Вялікае Княства Літоўскае
Бакі Ягайла
Тэўтонскі Ордэн

Перадумовы правіць

12 чэрвеня 1382 года віленчукі на чале з гандляром Ганулам, скарыстаўшыся адсутнасцю Кейстута (ваяваў з Карыбутам) і Вітаўта (быў у Троках)[1], адкрылі вароты горада войску Ягайлы. Вітаўт сабраў у Троках войска і паспрабаваў адваяваць Вільню, але беспаспяхова. Ягайла са Скіргайлам пачалі наступ на Трокі. Крыжакі, з якімі Ягайла меў пагадненне, рухаліся ад Коўна.

Падпісанне правіць

6 ліпеня ў замку Бражуоле (каля Трокаў) Ягайла і прадстаўнікі Тэўтонскага Ордэна заключылі кароткае перамір'е (да 8 жніўня), паводле якога крыжакі абя­цалі не ўступаць у пагадненні з Кейстутам. Апошняя ўмова сведчыць, што кіраўнікі Тэўтонскага Ордэна не лічылі сябе звязанымі ранейшымі дамоўленасцямі і маглі падтрымаць любы з бакоў у расколатай міжусобіцай Літве[2].

Наступствы правіць

Перад пагрозай супольнага ўдару з боку Ягайлы і крыжакоў Вітаўт быў змушаны адступаць у Гародню. Трокі здаліся 20 ліпеня[3]. Між тым Кейстут сабраў сваіх прыхільнікаў у Жмудзі, Вітаўт у Гародні, а яго брат Любарт наняў войскі ў Галіцка-Валынскім княстве[4]. 3 жніўня 1382 года войскі Кейстута і Ягайлы сустрэліся ля Трокаў, але бітва так і не пачалася[5]. Абодва бакі пагадзіліся на перамовы. Аднак па прыбыцці ў Ягайлаў лагер Кейстут і Вітаўт былі арыштаваныя і кінутыя ў турму ў Крэве[6], а іх войска абяззброенае. Праз 5 дзён пасля ўвязнення, 15 жніўня, Кейстут быў знойдзены мёртвым[7]. Вітаўту пазней удалося ўцячы.

Зноскі

  1. William Urban. Жамойцкі крыжовы паход = Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — С. 170–171. — ISBN 0-929700-56-2. (англ.)
  2. Полехов Сергей Владимирович. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). История Великого Княжества Литовского. Энциклопедия Wiki.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2009. Праверана 27 снежня 2013.
  3. Antanas Kučinskas. Кейстут = Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — С. 173. — ISBN 5-420-623-5. (літ.)
  4. Zenonas Ivinskis. = Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 1978. — С. 271–279. (літ.)
  5. Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius. Гісторыя Літвы да 1795 года = The History of Lithuania Before 1795. — English. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — С. 124–126. — ISBN 9986-810-13-2. (англ.)
  6. Joseph B. Koncius. Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі = Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — С. 21–23. (англ.)
  7. Juozas Jakštas. Lithuania to World War I // Літва: 700 год = Lithuania: 700 Years / Ed. Albertas Gerutis, пераклад Algirdas Budreckis. — 6-е. — New York: Manyland Books, 1984. — С. 57–58. — ISBN 0-87141-028-1. (англ.)