Бразілія (горад)

горад, сталіца Бразіліі

Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Горад
Бразілія
парт.: Brasília
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
21 красавіка 1960
Плошча
5 802 км²
Вышыня цэнтра
317 м
Тып клімату
субтрапічны гумідны
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 455 903 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
61
Паштовы індэкс
70000-000
Афіцыйны сайт
Бразілія на карце Бразіліі
Бразілія (горад) (Бразілія)
Бразілія (горад)
Бразілія (горад) (Бразілія)
Бразілія (горад)

Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.

На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт, Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.

Гісторыя

правіць

У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.

Насельніцтва

правіць

Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.

Транспарт

правіць

Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна (фотагалерэя(недаступная спасылка)), якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло (карта(недаступная спасылка)) у гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.

У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака.

Адукацыя

правіць

Бразіліа славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца недзяржаўны Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB).

Гл. таксама

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 445
рус.англ.фр.