Брайтан і Хоўв
Бра́йтан і Хо́ўв (англ.: Brighton and Hove) — унітарная адзінка са статусам «сіці» на паўднёвым захадзе цэрэманіяльнага графства Усходні Сусекс.
| ||||||||||||||||||||||
Горад утвораны 1 красавіка 1997 года шляхам аб'яднання гарадоў Брайтан і Хоўв у асобную ад неметрапольнага графства Усходні Сусекс унітарную адзінку. Займае плошчу 83 км², амываецца з поўдню пралівам Ла-Манш, на захадзе мяжуе з цырыманіяльным графствам Заходні Сусекс, на ўсходзе з неметрапольным графствам Усходні Сусекс. На тэрыторыі ўнітарнай адзінкі пражывае 256 600 чалавек пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3 040 чал./км² (2008). Галоўны горад унітарнай адзінкі — Хоўв (насельніцтва — 90 тым. чал.). Найбуйнейшы горад — Брайтан (150 тыс. чал).
У савеце ўнітарнай адзінкі Брайтан і Хоўв засядаюць 54 дэпутаты, абраных у 21 акрузе. У выніку апошніх выбараў 25 месцаў у савеце занятыя кансерватарамі.