Браняносны крэйсер

Тып баявога карабля

Браняно́сны крэ́йсерклас крэйсераў, які існаваў у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. З'яўляліся другім па сіле класам ваенных караблёў вядучых флатоў пасля браняносцаў. Найбольш характэрнай рысай броненосных крэйсераў быў бранявой пояс па ватэрлініі.

Грэчаскі «Авероф» — адзіны браняносны крэйсер, які захаваўся да нашых дзён.

Як правіла, яны саступалі браняносцам у агнявой моцы і абароненасці, але пераўзыходзілі ў хуткасці і далёкасці плавання [1]. На караблі гэтага класа ўскладаліся задачы барацьбы на камунікацыях, вядзення эскадранай разведкі, а на апошнім этапе развіцця яны яшчэ павінны былі складаць хуткаходнае крыло галоўных сіл флота. Развіццё браняносных крэйсераў спынілася перад Першай сусветнай вайной ў сувязі з радыкальнымі зменамі ў ваенна-марской тэхніцы. Іх роля перайшла да лінейных і цяжкіх крэйсераў.

Брытанскі «Нэльсан» — адзін з першых браняносных крэйсераў.
Германскі «Шарнхорст» — адзін з самых знакамітых браняносных крэйсераў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Броненосный крейсер // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.

Літаратура правіць

  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1906—1921. — Annapolis, Maryland, U.S.A.: Naval Institute Press, 1985. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1922—1946. — London: Conway Maritime Press, 1980. — ISBN 0-85177-146-7.

Спасылкі правіць