Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі
Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 25 чэрвеня 2015) — беларускі празаік, краязнавец.
Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 2015 (77 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, краязнавец |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай[1] і Зоркаўскай[2] школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.
Творчасць
правіцьПісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Узнагароды
правіцьУ 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»
Зноскі
- ↑ http://maaspb.by/sumnaya-navina-2/
- ↑ http://www.zorka-upk.guo.by/o-shkole/istoriya-shkolyi Архівавана 15 кастрычніка 2018.