Браніслаў Францавіч Залескі

польскі i беларускі мастак, літаратар
(Пасля перасылкі з Браніслаў Залескі)

Браніслаў Францавіч Зале́скі[5] (9 (21) чэрвеня 1820 ці 1819, мяст. Вызна Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобл. або в. Рачкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні — 2 студзеня 1880, Ментона, Францыя; Псеўданімы: Lićwin) — беларускі і польскі мастак, празаік. Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1873)[5].

Браніслаў Францавіч Залескі
польск.: Bronisław Zaleski
Браніслаў Залескі, 1875 (?).
Браніслаў Залескі, 1875 (?).
Дата нараджэння 1819[1][2][…] ці 9 (21) чэрвеня 1820
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1880(1880-01-02)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Францішак Залескі[d]
Жонка Міхаліна з Дзяконскіх[d]
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, журналіст, біёграф
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Панеслі коні» — па карціне Юліуша Косака. Малюнак працы Браніслава Залескага, другая палова ХІХ стагоддзя.

Біяграфія правіць

 
Злева направа — Браніслаў Залескі, Людвік Турно  (руск.), Тарас Шаўчэнка. Праца Тараса Шаўчэнкі. Ліпень — жнівень 1851 года.

Дзяцінства правіць

Браніслаў Залескі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, звязаным з канспіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, быў выключаны і арыштаваны. Пасля двух гадоў зняволення Залескага саслалі ў Чарнігаў. Ссылка працягвалася да 1845 года.

Адбыўшы пакаранне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў сувязь з удзельнікамі польскага вызвольнага руху. У 1846 годзе Залескага арыштавалі другі раз і пасля следства паслалі служыць радавым у Асобным Арэнбургскім корпусе.

Ваенная служба правіць

 
Браніслаў Залескі, 1850.

З 1848 па 1856 год ён служыў у другім, чацвёртым і дзевятым лінейных батальёнах. Тут Залескі пасябраваў з ссыльнымі Зігмунтам Серакоўскім і Аляксеем Пляшчэевым. З Тарасам Шаўчэнкам пазнаёміўся і пасябраваў у лістападзе 1849 года ў Арэнбурзе, яны перапісваліся ў 1853—59. Як мастак Залескі быў прыкамандзіраваны дапамагаць Шаўчэнку завяршаць малюнкі, якія паэт выканаў падчас Аральскай апісальнай экспедыцыі  (укр.). У 1851 годзе яны разам з Людвігам Турном  (руск.) прынялі ўдзел у Каратаускай экспедыцыі  (укр.) Аляксандра Анціпава  (укр.).

У гэты час украінскі мастак намаляваў Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў». Пасля «за выдатна дбайную службу» Залескі атрымаў званне унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэццю, ён стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня 1856 года звольніўся са службы, маючы званне прапаршчыка. З 1853 года працягвалася перапіска сяброў. Захавалася шаснаццаць лістоў Шаўчэнкі да Залескага і адзінаццаць — Залескага да Шаўчэнкі. Шаўчэнка дасылаў Залескаму свае малюнкі, і той, жадаючы матэрыяльна дапамагчы паэту, прадаваў іх. У апошні раз яны сустрэліся ў 1859 годзе, калі Залескі па справах прыехаў у Пецярбург. Нататкі Залескага да лістоў Шаўчэнка ў 1890 годзе апублікаваў Іван Франко.

Вяртанне на радзіму правіць

Вярнуўшыся ў Мінскую губерню, Браніслаў Залескі жыў у радавым маёнтку Рачкавічы пад Слуцкам, таксама пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна, служыў у рэдакцыйных камісіях (у Мінску і Маскве), якія ажыццяўлялі падрыхтоўчую працу для сялянскай рэформы 1861 года.

У эміграцыі правіць

 
«Пейзаж з будынкам» — па карціне Рэмбранта. Афорт працы Браніслава Залескага, пасля 1863 года.
 
Зігмунт Серакоўскі ў вязніцы. 1863

У пачатку 1860 года Б. Залескі атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расію. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы.

За мяжой Залескі падтрымліваў сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. У прыватнасці, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў польскага вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў. На працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з польскай эмігранцкай прэсай, атрымаў вядомасць як гісторык і мастак. З 1866 года ён быў сакратар Гісторыка-літаратурнага таварыства  (руск.) і рэдактар «Штогоднікаў Гісторыка-літаратурнага таварыства» (польск.: Rocznik Towarzystwа Historyczno-Literackiego). Быў членам Польскай акадэміі ведаў  (руск.). З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.

У 1868 годзе Залескі стаў дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Быў членам Акадэміі ведаў  (руск.) (папярэдніцы Польскай акадэміі навук), аўтар і выдавец біяграфічных і мемуарных прац, прысвечаных Адаму Ежы Чартарыйскаму, Іераніму Кайсевічу  (руск.) і Людвіку Арпішэўскаму  (польск.).

Залескі належаў да членаў польскага палітычнага салона «Гатэль Ламбер  (укр.)» у Парыжы, быў сябрам Цыпрыяна Каміля Норвіда.

Памёр ад сухотаў у Ментоне[6].

Сям’я правіць

У шлюбе з Міхалінай з Дзяконскіх, дачкой Міхаіла. Ёй у спадчыну ад бацькі дастаўся маёнтак Краснік[7].

Творчасць правіць

 
«У юрце». З ілюстрацыі да кнігі «Жыццё кіргізскіх стэпаў»

Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (на французскай мове[8], 1865, Парыж), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (польск.: Wygnańcy polscy w Orenburgu, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізей у Рыме», «Від Сен-Мало»[9].

Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку Г. Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.

Бібліяграфія правіць

  • (Из заметок о Шевченко) // Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
  • Michał Bakunin i odezwa jego do przyjaciół rossyjskich i polskich. Księgarnia Polska, 1862
  • Ignacy Krasicki, Bronisław Zaleski, Ksawery Pillati. Bajki i przypowieści. Nakładem Bolesława Maurycego Wolffa, 1880
  • Michał Zaleski, Bronisław Zaleski. Pamiętniki Michała Zaleskiego, wojskowego wielkiego ksiestwa Litewskiego, posła na Sejm czteroletni, 1879
  • Z źycia Litwinki 1827—1874: Z listów i notatek zloźył Bronisław Zaleski. 1876. Беларускі пераклад: «З жыцця літвінкі» (пра Гелену Скірмунт). Мінск, 2009
  • La vie des Steppes Kirghizes. Paris, J. B. Vasseur, 1865. Пер. з фр.: Залесский, Бронислав. Қазақ сахарасына саяхат: Алматы: ӨНЕР, 1991.- 131 бет.
  • Залеский Б. Ф. Из заметок о Шевченко. (1849—1852. Шевченко в ссылке. Его участие в экспедиции А. И. Бутакова по составлению карты Аральского моря и в поездке на Мангышлак. В тексті — коментарі до листів Шевченка, адресованих автору за 1853—1857 рр. з відомостями про творчість Шевченка в засланні). В кн.: Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962, с. 237—241. Прим.: с. 444—446.
  • Залесский Б. Қазақ сахарасына саяхат. Алматы, 1991.- 132 бет.
  • Залесский Б. Қазақ даласының өмірі. Астана: Аударма, 2003. — 264 б.

Зноскі

  1. а б Bronislaw Zaleski // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bronislaw Zaleski // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://viaf.org/viaf/10119570/viaf.html Праверана 3 чэрвеня 2015.
  4. https://viaf.org/viaf/10119570/viaf.html Праверана 3 чэрвеня 2015.
  5. а б Беларусь 1995.
  6. Дьяков В. А.  (руск.) «Тарас Шевченко и его польские друзья», с. 63-64; ГАОО, ф. 6, оп. 12, д. 1044, 1388)
  7. Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011
  8. La vie des Steppes Kirghizes. Descriptions, recits & contes. Zaleski Bronislas. Paris, J. B. Vasseur, 1865, з апісальнымі тэкстамі і 22 гравюрамі (21 афорт і літаграфаваны франтыспіс)
  9. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.

Літаратура правіць

  • Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006.
  • Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. — Мн., 1960. — С. 173—181;
  • Грыцкевіч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. — Мн., 1984;
  • PSB;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.;
  • АЗБ.
  • Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006, 248 s. + 12 s. nlb. + mapa, format B5, ISBN 83-7133-303-X (biografią Bronisława Zaleskiego — jego działalności jako uczestnika spisków niepodległościowych lat 40. XIX wieku na Litwie, ukazującą losy zesłania na linii orenburskiej w latach 1848—1856 na Syberię, a także przedstawiającą postać B. Zaleskiego jako działacza obozu Czartoryskich w dobie powstania styczniowego, a po jego upadku organizatora życia kulturalnego emigracji polskiej w Paryżu)
  • Паламарчук Г. П.  (укр.) Матеріали до біографії Шевченка за листами Броніслава Залєського. В кн.: Питання шевченкознавства, в. 1. К., 1958
  • Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения. — М., 1967
  • Полотай А. Новознайдені автографи листів Т. Г. Шевченка до Броніслава Залеського. — «Радянське літературознавство», 1971, № 6
  • Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 5. — Мн., 1982.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Пікулік А. М. Залескі Браніслаў Францавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 320. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Зұлхаров Ғ. «Қазақты ат үстінде тану керек» Мәтін: Поляк суретшісі Бронислав Залесскийдің туғанына 180 жыл. // Дидар. 2000
  • Joanna Woch. Podróże I ekspedycje naukowe polskich artystów po Sybirze w pierwszej połowie XIX wieku (Jan Damel, Leopold Niemirowski, Bronisław Zaleski) // Sztuka Europy Wschodniej T. 1. Polska — Rosja: Sztuka I historia. Polski Instytut Studiów nad Sztuką Świata & Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2013. — S. 327—339.
  • Joanna Woch. La vues des steppes Kirghizes Bronisława Zaleskiego // Sztuka Europy Wschodniej, t. III: Polscy i rosyjscy artyści i architekci w koloniach artystycznych zagranicą i na emigracji politycznej 1815—1990. Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2015. — S. 111—118.  ISBN/ISSN 9788362737642

Спасылкі правіць