Браніслаў Нушыч (па-сербску Бранислав Нушић/Branislav Nušić; 20 кастрычніка 1864, Бялград — 19 студзеня 1938) — сербскі празаік, драматур, эсэіст, журналіст і дыпламат.

Браніслаў Нушыч
сербск.: Бранислав Нушић
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні сербск.: Alkibijad Nuša
Псеўданімы Ben Akiba[1]
Дата нараджэння 8 (20) кастрычніка 1864
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1938(1938-01-19)[2][3] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Gita Predić-Nušić[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, журналіст, драматург, дзяржаўны служачы, дыпламат, пісьменнік, паэт-адвакат
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1864 года ў Бялградзе як Алкібіяд Нуша. Яго бацька гандляваў збожжам, але ў хуткім часе пасля нараджэння дзіцяці страціў свой капітал. Сям’я пераехала ў Смедэрэва, дзе Нушыч правёў дзяцінства. Па дасягненні 18 гадоў афіцыйна змяніў імя на «Браніслаў Нушыч». Скончыў юрыдычны факультэт у Бялградзе ў 1884 годзе.

Удзельнічаў у сербска-балгарскай вайне 1885 года. Пасля вайны надрукаваў у газеце «Дневны ліст» кантраверсыйны верш «Два рабы», за які быў асуджаны на два гады катаргі. У вершы высьмейвалася сербская манархія, і ў першую чаргу кароль Мілан Абрэнавіч.

У 1889 годзе заняў дзяржаўную пасаду с стаў чыноўнікам МЗС і быў адпраўлены ў консульства ў Бітале, дзе ажаніўся ў 1983 годзе. На поўдні Сербіі і ў Македоніі правёў каля дзесяці гадоў. Ягонай апошняй пасадай у гэтым рэгіёне было месца віцэконсула ў Прышціне.

У 1900 годзе прызначаны сакратаром Міністэрства асветы і загадчыкам літаратурнай часткі Нацыянальнага тэатра ў Бялградзе. З 1904 года кіруе Сербскім нацыянальным тэатрам у Нові-Садзе. У 1905 годзе пакінуў гэту пасаду і пераехаў у Бялград, дзе працаваў журналістам. Пісаў пад псеўданімам «Бен Акиба». У 1912 годзе ў функцыі дзяржаўнага чыноўніка вярнуўся ў Біталу, а ў 1913 годзе заснаваў тэатр у Скоп’і, дзе жыў да 1915 года. Пакінуў краіну разам з войскам у часе Першай сусветнай вайны, да канца баявых дзеянняў жыў у Італіі, Швейцарыі, Францыі.

Пасля вайны кіруе аддзелам мастацтва Міністэрства асветы (да 1923 года), Нацыянальным тэатрам у Сараеве. У 1927 годзе вяртаецца ў Бялград.

У 1933 годзе абраны ў сябры Сербскай каралеўскай акадэміі.

Творчасць

правіць

Творчая спадчына Нушыча вельмі абсяглая і размаітая. Пасля першых паэтычных спробаў пераарыентаваўся на рэалістычную і гумарыстычную прозу і камедыі, якія пісаў з 1880-х гадоў да канца 19 стагоддзя. У сатыры Нушыча адлюстроўвалася частка сербскай палітычнай рэчаіснасці, і ўсё ж ён быў больш гумарыстам і жартаўніком, чым сатырыкам.

Патрыятычныя драмы Нушыча не дасягаюць літаратурнага ўзроўню яго камедый.

Бібліяграфія

правіць
  • «Тако је морало бити»
  • «Јесења киша»
  • «Иза божјих леђа»
  • «Пучина»

Камедыі

правіць
  • «Госпођа министарка»
  • «Народни посланик»
  • «Мистер Долар»
  • «Ожалошћена породица»
  • «Покојник»
  • «Сумњиво лице»
  • «Др»
  • «Протекција»
  • «Свет»
  • «Пут око света»

Раманы

правіць
  • «Аутобиографија»
  • «Општинско дете» (у Сараеве выдадзена як «Općinsko dijete»)
  • «Хајдуци»

Апавяданні

правіць
  • «Политички противник»
  • «Посмртно слово»
  • «Класа»
  • «Приповетке једног каплара»

Трагедыі

правіць
  • «Кнез Иво од Семберије»
  • «Хаџи-Лоја»
  • «Наход»

Беларускія пераклады

правіць
  • Аўтабіяграфія: аповесць / Браніслаў Нушыч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 228, [1] с., [1] л. партр. — (Бібліятэка замежнай прозы)/

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в Нушич Бранислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Branislav Nušić // Brockhaus Enzyklopädie