Браніслаў Шварцэ

Браніслаў Шва́рцэ (польск.: Bronisław Antoni Szwarce; 7 кастрычніка 1834, Лакрыст каля г. Дынан, Францыя — 18 лютага 1904, Львоў) — дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады.

Браніслаў Шварцэ
Нараджэнне 7 кастрычніка 1834(1834-10-07)
Смерць 18 лютага 1904(1904-02-18) (69 гадоў)
Месца пахавання
Член у
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, перакладчык, публіцыст, рэвалюцыянер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера публіцыстыка[1] і перакладніцтва[d][1]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1834 года ў французскай Брэтані. Яго бацька, Юзаф Шварцэ, удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў і вымушаны быў выправіцца ў эміграцыю. Бунтоўны характар бацькі перадаўся сыну, які ў 1848 годзе ўдзельнічае ў еўрапейскай „вясне народаў”: 14-гадовы хлопец змагаецца на барыкадах Парыжа супраць караля Луі Філіпа ў імя Рэспублікі. У першы раз аказваецца за кратамі[3].

Скончыў у 1855 годзе інжынерную школу ў Парыжы. Пераехаў у Вену, дзе правёў два гады, будуючы аўстрыйскую чыгунку. У 1859 годзе ў Варшаве, а ўжо ў красавіку 1860 года ўладкаваўся ў французскую кампанію, якая будавала чыгунку Пецярбургска-Варшаўскую чыгунку. Браніслаў Шварцэ заняў пасаду памочніка будаўніка на станцыі Беласток[3].

Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй[4].

Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мовеГутарка старога дзеда» і інш.)[4].

3 ліпеня 1862 года член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага. 23 снежня 1862 года арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць, потым высланы ў Сібір, дзе супрацоўнічаў з нарадавольцамі[4].

 
Шварцэ ў пачатку XX стагоддзя

3 1891 года ў Галіцыі, перакладаў на польскую мову творы М. Някрасава, А. Пушкіна. Аўтар успамінаў «Сем гадоў у Шлісельбургу» (1893) і інш[4].

 
Магіла на Лычакаўскіх могілках

Памёр у Львове. Пахаваны на Лычакаўскіх могілках.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Cmentarz Łyczakowski we Lwowie — С. 255.
  3. а б Васіль ГЕРАСІМЧЫК. Кіраўнік Беластоцкага кола Браніслаў Шварцэ (з гісторыі паўстання 1863-1864 гг.). Ніва (20 сакавіка 2016). Праверана 20 жніўня 2023.
  4. а б в г Г. В. Кісялёў. Шварцэ Браніслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць