Джоэл Дэвід Коэн (англ.: Joel David Coen; нар. 29 лістапада 1954) і Ітан Джэсі Коэн (англ.: Ethan Jesse Coen; нар. 21 верасня 1957) — амерыканскія рэжысёры, прадзюсары і сцэнарысты кіно. Яны з'яўляюцца роднымі братамі і сумесна працуюць на ўсіх этапах працэсу кінавытворчасці (фармальна ў цітрах гэта не паказваецца, часам выкарыстоўваецца агульны псеўданім мантажор Радэрык Джэйнс, англ.: Roderick Jaynes).

Браты Коэн
Coen brothers
COEN Brothers (cannesPH).jpg
Імя пры нараджэнні Джоэл Дэвід Коэн
Ітан Джэсі Коэн
Дата нараджэння 29 лістапада 1954 (Джоэл)
21 верасня 1957 (Ітан)
Месца нараджэння Сент-Луіс Парк, Мінесота, ЗША
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Прафесія кінарэжысёры
сцэнарысты
кінапрадзюсары
Кірунак Незалежнае амерыканскае кіно
Узнагароды 4 прэміі Оскар 1996, 2008
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладальнікі 4 прэмій «Оскар» (у 1996 і тройчы ў 2007 гадах), дзвюх прэмій BAFTA (1996 і 2007 гады), Залатой пальмавай галінкі Канскага кінафестывалю (1991 год) і яшчэ больш як 70 узнагарод асноўных кінематаграфічных конкурсаў і фестываляў.

Зноскі

СпасылкіПравіць