Адкрыць галоўнае меню

Брацкая магіла савецкіх актывістаў (Барысаў)

Брацкая магіла савецкіх актывістаў — вайсковае пахаванне ў г. Барысаў, размешчаны па вул. Ганчарнай, у парку фанерна-запалкавага камбіната. Пахаваны актыўныя барацьбіты за ўстанаўленне Савецкай улады на Барысаўшчыне: К. П. Ягоўдзік — сакратар Барысаўскага павятовага выканкама (верасень 1921 г.— снежань 1922 г.), пазней загадчык павятовага аддзела народнай асветы; Р. Р. Каем — старшыня акруговага савета прафсаюзаў; Сялецкі — перадавы рабочы лесапільнага завода імя Розы Люксембург; камсамольскі актывіст Лемуковіч, якіх у 1920-я гады загубілі ворагі Савецкай улады.

ЛітаратураПравіць