Брацкая магіла савецкіх воінаў (Прывакзальная плошча, Светлагорск)

Брацкая магіла савецкіх воінаў — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск Гомельскай вобласці. Размешчана каля прывакзальнай плошчы. Пахаваны 325 воінаў, якія загінулі ў баях пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Клычніяз Азалаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Брацкая магіла
Брацкая магіла савецкіх воінаў
52°37′54″ пн. ш. 29°42′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Светлагорск
Дата пабудовы 1943 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000743шыфр 313Д000743

Літаратура правіць