Брацкая магіла (Кублічы)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Кублічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
55°09′38″ пн. ш. 28°20′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Кублічы |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000799 |
Апісанне
правіцьБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан размешчана на вясковай плошчы. Тут пахаваны 24 воіны і 58 партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У 1954 годзе на магіле пастаўлены абеліск[1]. Матэрыял — бетон, абліцавальная плітка. Вышыня — 3,0 метра. У 1975 годзе ўсталявана сілумінавая пліта з тэкстам.
У 2013 годзе праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы абеліска[2].
Зноскі
- ↑ ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І ПАРТЫЗАН(недаступная спасылка)
- ↑ Брацкая магіла ў аг. Кублічы Архівавана 16 красавіка 2018.
Літаратура
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 431.
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 394.