Брацкая магіла (Пустынкі)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Пустынкі, Віцебская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля школы.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пустынкі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000747 |
Апісанне
правіцьУ брацкай магіле пахаваны 51 воін і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў абарончых баях 1941 года, пры вызваленні раёна ў чэрвені 1944 года. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант Міхаіл Аляксандравіч Аніскін.
У 1958 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 396—408.