Брацкая магіла (Трабы)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Трабы, Іўеўскі раён, Мінская вобласць.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Трабы |
Дата пабудовы | 1944 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000308 |
Гісторыя
правіцьПахавана 26 ваеннаслужачых (19 — прозвішчы ўстаноўлены; 1 — прозвішча невядома) і 6 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — воіны 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі імя А. Я. Пархоменкі і партызаны брыгады імя Аляксандра Неўскага.
6 лістапада 2018 года ў брацкую магілу былі перапахаваны астанкі яшчэ двух невядомых ваеннаслужачых Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1941 годзе на тэрыторыі Трабаў. Перад перазахаваннем прайшоў урачысты мітынг-рэквіем, прысвечаны воінам, якія загінулі ў перыяд вызвалення Іўеўшчыны ад нямецкіх войскаў[1].
Помнік
правіцьУ 1954 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 205