Брацкая магіла (Харошаўка)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Харошаўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля школы.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Харошаўка
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000278шыфр 313Д000278

Гісторыя правіць

Брацкая магіла воінаў і партызан, помнікі ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна з часцямі савецкай Арміі і помнік землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Пахаваны 10 воінаў, якія загінулі ў верасні 1943 года пры вызваленні вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак ад нямекца-фашысцкіх захопнікаў і адзін партызан, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік, у 1963 годзе на магіле заменены помнік-скульптура воіна з аўтаматам.

Побач у 1977 годзе пастаўлена стэла ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама на ўшанаванне памяці 170 жыхароў вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў [1].

Зноскі