Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім

Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім — навуковыя ўстановы, якія ствараліся царкоўнымі брацтвамі.

Сістэма навучання

правіць

На чале школы стаяў рэктар, настаўнікі абіраліся на сходах брацтва. Брацкія школы мелі 3—5 класаў, былі агульнасаслоўнымі. Пасля атрымання пачатковай падрыхтоўкі вучні прыступалі да вывучэння «сямі вольных мастацтваў». Вывучаліся грэчаская, лацінская, польская, беларуская мовы, творы антычных мысляроў, дыялектыка, рыторыка, музыка. Навучэнцы атрымлівалі і некаторыя веды па арыфметыцы, геаметрыі, астраноміі, геаграфіі. Педагагічная сістэма школ фарміравалася пад пэўным уплывам гуманістычных і рэфармацыйных ідэй.

У брацкіх школах выкарыстоўвалася класна-ўрочная сістэма навучання, пры якой дамінаваў катэхізічны метад выкладання, пабудаваны на пытаннях і адказах. У дыдактычных метах ладзіліся тэатральныя пастаноўкі, у брацкіх школах прадугледжвалася арганізацыя хору і музычная адукацыя.

Шматлікія навучэнцы сталі пасля вядомымі вучонымі, грамадскімі дзеячамі, педагогамі. Настаўнікамі ў брацкіх школах былі царкоўныя і грамадскія дзеячы, пісьменнікі-палемісты С. Зізаній і Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, Л. Карпавіч, З. Насоў, С. Полацкі і інш.

Праваслаўныя брацкія школы

правіць

У XVI—XVII стагоддзях праваслаўныя брацкія школы адыгралі важную ролю ў развіцці асветы на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны, мелі на мэце супрацьстаянне каталіцкай царкве.

Брацкія праваслаўныя школы былі адкрыты ў Берасці (1591), Магілёве (1590—1592), Мінску (1612), Полацку (1633), Вільні і іншых гарадах[1].

Зноскі

  1. Батвіннік, М. Б. Брацкія школы / М. Б. Батвіннік // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2001. — С. 52

Литература

правіць
  • Исаевич И. Д. Роль братств в издании и распространении книг на Украине и Белоруссии (конец XVI—XVIII в.) / И. Д. Исаевич // Книга и графика. М., 1972.
  • Медынский Е. Н. Братские школы Украины и Белоруссии в XVI—XVII вв. и их роль в воссоединении Украины с Россией / Е. Н. Медынский. — М.: Изд-во АПН РСФСР, 1954. — 158 с.
  • Мещеряков В. П. Братские школы Белоруссии (XVI ― 1-я пол. XVII в.) / В. П. Мещеряков. ― Минск : БГУ, 1977. — 57 с.
  • Мірановіч А. Праваслаўнае школьніцтва на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага да канца XVIII ст. / А. Мірановіч // Белорусский сборник. — СПб., изд. Рос. нац. библиотеки Санкт-Петербурга, 2005. — Вып. 3. — С. 56―65.
  • Самусік, А.Ф. Арганізацыя працэсу маральнага выхавання ў айчынных брацкіх школах у канцы XVI – першай палове XVII ст. // Матэрыялы ХІХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 27-28 красавіка 2023 г. / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; склад. : Т.У. Карнілава [і інш.]. – Мінск, 2023. – С. 331-337.
  • Самусік А.Ф. Магілёўская брацкая школа ў святле эвалюцыі агульнаеўрапейскай гуманістычнай сістэмы педагогікі XVI – XVII стст. // Гістарычнае і сацыякультурнае развіццё Магілёва : зб. нав. прац удзельнікаў V міжн. нав. канф. “Гісторыя Магілёва : мінулае і сучаснасць”, 28-29 чэрв. 2007 г. / Магіл. гар. вык. кам-т, Магіл. дзярж. ун-т харч., Магіл. дзярж. ун-т, Музей гіст. Магілёва ; нав. рэц. : А.І. Марзалюк [і інш.]. Магілёў, 2007. С. 27-33.
  • Самусік А.Ф. Мінская брацкая школа як атрыбут сістэмы гарадскога самакіравання // Мінск і мінчане : дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя атрымання Менскам Магдэбургскага права) : мат-лы міжн. нав.-практ. канф., Мінск, 4-5 вер. 2009 г. : / НАН Беларусі, Ін-т гіст. НАН Беларусі ; рэдкал. : А.А. Каваленя [і інш.].  Мінск, 2010. С. 28-32.
  • Самусік А.Ф. Палеміка вакол мэтазгоднасці дзейнасці брацкіх школ на беларуска-ўкраінскіх землях у пачатку XVII ст. // Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе. Пинск: ПолесГУ, 2019. Вып. 4. C. 56-60.
  • Самусік А.Ф. Перадумовы складвання брацкай педагогіцы на беларуска-украінскіх землях у другой палове XVI стагоддзя // Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе : сб. научн. статей по мат. II Междунар. научн. конф., Пинск 30 ноября – 1 декабря 2018 г. / Полес. гос. ун-т ; под ред. Р.Б. Гагуа. Пинск : ПолесГУ, 2018. Вып. 3. С. 114-118.
  • Самусік А.Ф. Праваслаўная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVII ст. // Научные труды Республиканского института высшей школы : сб. науч. ст.: в 3 ч. Минск: РИВШ, 2020. Ч. 2. С. 193-201.
  • Самусік А.Ф. Спецыфіка выкладання “septem artes liberalis” у айчынных брацкіх школах у канцы XVI – першай трэці XVII ст. // Вышэйшая школа. 2016. № 2. С. 57-60.
  • Самусік А.Ф. Спробы адкрыцця праваслаўнай акадэміі ў Магілёве (1650-1670-я гг.) // Религия и общество – 17 : сборник научных статей / под общ. ред. В.В. Старостенко [и др.]. – Могилев : МГУ имени А.А. Кулешова, 2023. – С. 118-120.
  • Харлампович К. Западнорусския православныя школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным / К. Харлампович. — Казань: Тип. Императорскаго Университета, 1898. — XIII, 524, LXII с.
  • Чистович И. Очерк истории западно-русской церкви : в 2 ч. / И. Чистович. — СПб.: Тип. Департамента Уделов, 1882—1884.

Спасылкі

правіць