Брацлаўскае ваяводства

ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Брацлаўскае ваяводства (старабел.: Воеводство Брацлавское; лац.: Palatinatus Braclaviensis, польск.: Województwo bracławskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — Брацлаў.

Брацлаўскае ваяводства
польск.: Województwo Bracławskie
Герб
Герб
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брацлаў
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1793
Ваяводы Ваяводы брацлаўскія
Кашталяны Кашталяны брацлаўскія
Плошча 31 660 км²
Брацлаўскае ваяводства на карце
Час існавання 15661795
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімволіка

правіць

Герб ваяводства меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».

Ваяводская харугва была шэрага колеру з выявай Пагоні ў чырвоным полі[1].

Гісторыя

правіць

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле)[1].

У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводства перанеслі з Брацлава ў Вінніцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

Падзялялася на два паветы: Вінніцкі і Брацлаўскі (апошні складаўся з дзвюх частак уласна Брацлаўскай і Звянігарадскай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы[1].

Ваяводскі соймік праходзіў у Вінніцы. Мясцовая шляхта абірала шасцярых паслоў на Вальны сойм.

Ураднікі

правіць

У Сенаце Рэчы Паспалітай Падляшскае ваяводства мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.

Цікавыя факты

правіць
  • На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводства нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаіерэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменніка Фёдара Дастаеўскага.[2]

Крыніцы

правіць
  1. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  2. Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].

Літаратура

правіць