Адкрыць галоўнае меню

Браняпоезд — браніраваны чыгуначны састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самастойных баявых дзеянняў y паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезд для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 4—8 кулямётаў. Браняпоезд выкарыстоўваліся ў час Першай сусветнай, грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў. У Вялікай Айчыннай вайне былі браняпоезды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыгуначных вузлоў і станцый.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

СпасылкіПравіць