Бронзаўка мармуровая

Бронзаўка мармуровая (Liocola marmorata, Protaetia lugubris) — насякомае сямейства пласцініставусых жукоў.

Бронзаўка мармуровая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liocola marmorata Fabr., 1794

Сінонімы
Protaetia lugubris

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1207081
EOL  2233485

Апісанне правіць

Жук даўжынёй 19,8-26,5 мм, падоўжаны, звужаны ззаду, умерана пукаты. Верх голы, бліскучы, чорна-бронзавы з мармуровым малюнкам са шматлікіх плямаў і штрыхоў. Бакавы край пярэдняспінкі часткова аблямаваны. Ніз пакрыты валаскамі, брушка пасярэдзіне гладкае, краі 1-5 стэрнітаў з белымі плямамі. Ногі зялёныя з металічным бляскам, пакрытыя кропкамі і валаскамі, пярэднія галёнкі з 3 зубцамі. Вусікі з 3-членікавай пласціністай булавой.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Еўропа, Сібір, Далёкі Усход; у Беларусі ахоўваецца ў Белавежскай пушчы. Месцы пражывання: на дрэвах, дзе выцякае сок, на кветках на ўзлесках і палянах у старых лясах і садах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Лёт жукоў з сярэдзіны чэрвеня да пачатку верасня. Лічынка развіваецца ў пнях і дуплах дубу, грушы, ясакара, асіны, вярбы. Зімуюць лічынкі. Генерацыя 1-2-гадовая.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)