Бружмелевыя
Бружмелевыя[3] (Caprifoliaceae) — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).
Бружмелевыя | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Caprifoliaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Падсямейсты | ||||||||||||||||
Сучасная класіфікацыя: | ||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Арэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар'я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала.
Батанічнае апісанне правіць
Лісце заўсёды супратыўнае, г. зн. размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць).
Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плод — ягада або касцянка.
Класіфікацыя правіць
Традыцыйная класіфікацыя правіць
Традыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:
- Lonicereae. Кветкі буйныя са званочкавым або трубчастым венчыкам, у многіх няправільным, слупок доўгі; плод у большасці — ягада. Сюды адносілі
- бружмель (Lonicera),
- Diervilla, або Weigelia — азіяцка-амерыканскі род,
- лінея (Linnaea),
- снежнаягаднік (Symphoricarpos) — амерыканскі род,
- яшчэ 2 трапічных роды.
- Sambuceae. Кветкі дробныя, з кароткім колападобным і правільным венчыкам; слупок кветкі вельмі кароткі і тоўсты; плод — касцянка з 1-3 насенінамі; суквецце складзена з мноства пар кветак (дыхазіяў), размешчаных шчытком. Тры роды:
- Adoxaceae з адзіным родам адокса (Adoxa) (гэты род, па прычыне значнага адрознення ад іншых бружмелевых, адносілі таксама да самастойнага сямейства Adoxaceae або далучалі да сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae)).
Сучасная класіфікацыя правіць
Па інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[4], якія адносяцца да шасці падсямействаў:
- Abelia R. Br. (Linnaeoideae)
- Acanthocalyx (DC.) Tiegh. (Morinoideae)
- Bassecoia B. L. Burtt (Dipsacoideae)
- Centranthus DC. — Кентрантус (Valerianoideae)
- Cephalaria Schrad. (Dipsacoideae)
- Cryptothladia (Bunge) M. J. Cannon (Morinoideae)
- Diervilla Mill. (Diervilloideae)
- Dipelta Maxim. (Linnaeoideae)
- Dipsacus L. — Варсянка (Dipsacoideae)
- Fedia Gaertn. (Valerianoideae)
- Heptacodium Rehder (Caprifolioideae)
- Knautia L. — Паўночнік (Dipsacoideae)
- Kolkwitzia Graebn. (Linnaeoideae)
- Leycesteria Wall. (Caprifolioideae)
- Linnaea [Gronov.] L. — Лінея (Linnaeoideae)
- Lomelosia Raf. (Dipsacoideae)
- Lonicera L. — Бружмель (Caprifolioideae)
- Morina L. (Morinoideae)
- Nardostachys DC. (Valerianoideae)
- Patrinia Juss. (Valerianoideae)
- Plectritis (Lindl.) DC. (Valerianoideae)
- Pseudobetckea (Höck) Lincz. (Valerianoideae)
- Pseudoscabiosa Devesa (Dipsacoideae)
- Pterocephalidium G. López (Dipsacoideae)
- Pterocephalodes V. Mayer & Ehrend. (Dipsacoideae)
- Pterocephalus Adans. (Dipsacoideae)
- Scabiosa L. — Скабіёза (Dipsacoideae)
- Sixalix Raf. (Dipsacoideae)
- Succisa Haller — Каманішнік (Dipsacoideae)
- Succisella Beck — Сіняк (Dipsacoideae)
- Symphoricarpos Duhamel — Снежнаягаднік (Caprifolioideae)
- Triosteum L. (Caprifolioideae)
- Triplostegia Wall. ex DC. (Dipsacoideae)
- Valeriana L. — Валяр’ян (Valerianoideae)
- Valerianella Mill. — Валер’янэла (Valerianoideae)
- Weigela Thunb. — Вяйгела (Diervilloideae)
- Zabelia (Rehder) Makino (Linnaeoideae)
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды.[5]
Выкарыстанне правіць
Прымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення.
Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Caprifoliaceae. Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ Caprifoliaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 лістапада 2013). Праверана 14 верасня 2016.
Літаратура правіць
- Жимолостные // Т. 9. Евклид — Ибсен. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Жимолостевые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі правіць
- L. Watson і M. J. Dallwitz. Архівавана 20 лютага 2005. Сямейства кветкавых раслін. Архівавана 20 лютага 2005. Жимолостные Архівавана 20 лютага 2005.