Бружмель[3] (Lonicera) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Налічваецца больш за 200 відаў.

Бружмель
Lonicera caprifolium RF.jpg
Бружмель духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium). Тыпавы від рода
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera L.

Сінонімы
  • Caprifolium Mill.
  • Metalonicera M.Wang & A.G.Gu
  • Xylosteon Mill.
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35281
NCBI  49606
EOL  60796
GRIN  g:6947
IPNI  6097-1

АпісаннеПравіць

Лістападныя і вечназялёныя прамастойныя, сцелістыя, іншы раз павойныя куставыя расліны, рэдка невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, судэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, сядзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя).

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у Паўднёвым паўшар’і — у Андах. На тэрыторыі Беларусі бружмель звычайны ці лясны (Lonicera xylosteum) трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага будаўніцтва (найбольш вядомыя бружмель альпійскі (Lonicera alpigena), алтайскі (Lonicera altaica), Lonicera gibbiflora, духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium), павойны (Lonicera periclymenum), сіні (Lonicera caerulea), татарскі (Lonicera tatarica), ядомы (Lonicera edulis).

ВідыПравіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 103 віда[4]. Некаторыя з іх:

Паводле базы даных The Plant List, на кастрычнік 2016 г., статус відаў Lonicera chamissoi Bunge[6], бружмель ядомы (Lonicera edulis Turcz.)[7], Lonicera glehnii F.Schmidt[8] и бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii Stapf)[9] не вызначаны.

ВыкарыстаннеПравіць

Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя (ірвотны і слабільны сродак), меданосныя расліны.

Для развядзення ў культуры найбольш цікавыя віды з ядомымі пладамі — бружмель камчацкі (Lonicera kamtschatica), бружмель ядомы (Lonicera edulis), бружмель Турчанінава (Lonicera turczaninowii).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Lonicera (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  5. Entry for Lonicera L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 29 лістапада 2010.
  6. Lonicera chamissoi (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  7. Lonicera edulis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  8. Lonicera glehnii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.
  9. Lonicera korolkowii (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Праверана 12 кастрычніка 2016.

ЛітаратураПравіць