Бруна Лемяшэўскі

іспанскі і ўругвайскі футбаліст

Бруна Лемяшэўскі (ісп.: Bruno Mauricio Lemiechevsky Melessi; нар. 3 сакавіка 1994, Мантэвідэа, Уругвай) — іспанска-уругвайскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік італьянскага клуба «Лі Пунці» з Сасары.

Футбол
Бруна Лемяшэўскі
Поўнае імя Бруна Маўрысіа Лемяшэўскі Мелесі
Нарадзіўся 3 сакавіка 1994(1994-03-03)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
 Уругвай
Рост 186 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Лі Пунці
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Іспанія Серданьёла-дэль-Вальес
2014 Іспанія Віласар-дэ-Дальт
2014—2015 Іспанія Мальетэнсэ
2015 Іспанія Віласар-дэ-Мар
2016—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 38 (6)
2018 Літва Атлантас (Клайпеда) 13 (3)
2019 Швецыя Крамфорс 14 (4)
2019—2020 Андора Сан-Жулія 18 (9)
2020 Андора Інтэр (Эксальдэс) 5 (0)
2021 Іспанія Вільярабледа 18 (3)
2021—2022 Іспанія Сантаньі
2022— Італія Лі Пунці (Сасары)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ва Уругваі, дзе жыў некаторы час, але пазней перабраўся ў Іспанію, дзе гуляў у розных камандах ніжэйшых ліг Каталоніі.

У кастрычніку 2015 года падчас наведвання родзічаў у Беларусі (Лемяшэўскі мае беларускія карані, яго продкі атрымалі прозвішча ад вёскі Лемяшэвічы на Піншчыне[2]) па прапанове сябра сям’і Алега Страхановіча прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію». Падчас прагляду адзначыўся голам у таварыскім матчы з БАТЭ і здолеў уразіць галоўнага трэнера мазыран Юрыя Пунтуса.

У студзені 2016 года далучыўся да «Славіі»[3]. Сезон 2016 распачаў у дублі, але ўжо 15 красавіка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Граніта», дзе забіў адзіны гол сваёй каманды (1:3). Пазней стаў чаргаваць выхады ў асноўным складзе і на замену. У пачатку сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, улетку вярнуў трывалае месца ў аснове. З 4 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У канцы 2017 года ў сувязі з забаронай на выступленне легіянераў у Першай лізе пакінуў беларускі клуб.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[4]. Са жніўня 2018 года пачаў выступаць за клайпедскі «Атлантас», пакінуў яго ў канцы года.

У першай палове 2019 года выступаў у Швецыі за «Крамфорс». У жніўні 2019 года далучыўся да андорскага клуба «Сан-Жулія», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Інтэр» з Эксальдэса. У студзені 2021 года вярнуўся ў Іспанію і стаў іграком «Вільярабледа», а ў ліпені 2021 года апынуўся ў складзе «Сантаньі». Сезон 2022/23 правёў у італьянскім «Лі Пунці».

Заўвагі правіць