Брус Уіліс
Брус Уіліс, поўнае імя: Уолтэр Брус Уіліс (англ.: Walter Bruce Willis, нар. 19 сакавіка 1955[1][2][…], Ідар-Оберштайн, Рэйнланд-Пфальц, ФРГ[3]) — амерыканскі акцёр, музыкант і кінапрадзюсар. Адзін з самых высокааплатных акцёраў Галівуда. Найбольшую вядомасць атрымаў за ролі ў такіх фільмах як «Цвёрды арэшак» (1988), «Крымінальнае чытво» (1994), «Дванаццаць малпаў» (1995), «Пяты элемент» (1997), «Армагедон» (1998), «Шостае пачуцце» (1999).
Брус Уіліс | |
---|---|
англ.: Bruce Willis | |
![]() Брус Уіліс выступае на «2018 San Diego Comic-Con International» у Сан-Дыега, Каліфорнія. | |
Імя пры нараджэнні | Walter Bruce Willis |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1955[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Эма Хемінг[d] |
Дзеці | Румер Уіліс[d], Скаўт Уіліс[d] і Талула Уіліс[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, спявак, акцёр, акцёр агучвання, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар, сцэнарыст |
Кар’ера | 1980 — цяперашні час |
Узнагароды |
![]() ![]() Golden Globe Award for Best Actor – Television Series Musical or Comedy[d] (1987) Primetime Emmy Award for Outstanding Lead Actor in a Drama Series[d] (1987) прайм-тайм прэмія «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы запрошаны акцёр у камедыйным тэлесерыяле»[d] (2000) зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] (16 кастрычніка 2016) |
IMDb | ID 0000246 |
![]() |
Уіліс быў жанаты на вядомай актрысе Дэмі Мур. Яны маюць тры дачкі, але ў 2000 годзе яны разлучыліся. Іх шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 года Уіліс ажаніўся з Эмі Гемінк (мадэль), з якой мае 2 дачкі.
Паходжанне правіць
Брус Уіліс нарадзіўся 19 сакавіка 1955 года ў Ідар-Оберштайне, федэральная зямля Рэйнланд-Пфальц, Заходняя Германія. Яго бацька Дэвід Уіліс быў амерыканскім вайскоўцам, што служыў у Германіі. Яго матка Марлен была немкай. У 1957 годзе пасля звальнення з войска бацькі забраў сям’ю ў ЗША, штат Нью-Джэрсі. Матка працавала ў банку, бацька быў рамонтнікам аўтамабіляў. У час вучобы ў школе Уіліс пачаў удзельнічаць у школьных тэатральных кружках. Пасля заканчэння школы Уіліс стаў працаваць ахоўнікам або сторажам АЭС у Сэйлеме. У 1980-я гады Уіліс пачынае іграць у тэатрах. Ён здымаецца ў некаторых карцінах. Адна з іх прыносіць яму вядомасць — «Святло месяца» (1985—1989).
Пачатак кар’еры ў карцінах (1980-я гады) правіць
Уіліс пакінуў Нью-Ёрк і ад’ехаў у Каліфорнію, дзе іграў у некаторых тэлевізыйных перадачах. У 1984 годзе згуляў ролю другога плану ў кароткай дзеі ў карціне «Паліцыя Маямі». У 1985 годзе кароткі выступ у карціне «Цёмны загон». Але найбольшы поспех Уілісу прынёс серыял аб дэтэктыўнай службе «Святло месяца». Затым Уіліс здымаўся ў карцінах «Блэйк Эдўардс» 1987, «Спатканне ўсляпую», з Кім Бейсінгер. Найбольш вядомым для Уіліса стала карціна «Не здавайся» (1988), дзе згуляў Джона Маклайна. Затым меў ролі ў карцінах, якія ўжо не мелі такога поспеху, як «Не здавайся». У канцы 1980-х гадоў Уіліс запісаў зборнік песень.
1990-я гады правіць
У 1990-я гады Уіліс спрабаваў здымацца ў працягах найбольш паспяховай карціны «Не здавайся». Ён зняўся ў карцінах «Не здавайся 2» (1990) і «Не здавайся. Помста» (1995). Гэта прынесла поспех Уілісу. У пачатку 1990-х гадоў Уіліс здымаўся ў няўдалых карцінах, што не прыносілі вядомасць і добры даход. У 1994 годзе ён зняўся ў кароткай ролі ў карціне «Крымінальнае чытво». У 1996 годзе граў у дзіцячых маляваных карцінах, дзе агучваў ролі. Усяго зняўся Уіліс у розных карцінах, але большасць было няўдалымі. Толькі адну з іх «Армагедон» (1998) можна назваць поспехам.
2000-я гады правіць
У 2000 годзе Уіліс атрымаў узнагароду Эмі за ролю бацькі ў камедыі. У гэтым жа годзе Уіліс граў у карціне «Дзевяць крокаў», дзе граў ролю Цюльпана-забойцы. Штогод здымаўся. У 2007 годзе зняўся ў працягу «Не здавайся» пад назвай «Жыві вольным, не здавайся». Разам з тым ён удзельнічаў у розных карцінах, дзе гуляў з Арнольдам Шварцэнэгерам, Сільвестрам Сталонэ і іншымі.
Сябры, сям’я і дзеці правіць
У канцы 1987 года Уіліс пазнаёміўся з Дэмі Мур. 21 лістапада 1987 года ён жаніўся з ёй. Яна радзіла яму тры дачкі: Рамэр Уіліс (нар. 16 жніўня 1988), Скаўт Лару Уіліс (нар. 20 ліпеня 1991), Талула Бэл Уіліс (нар. 3 лютага 1994). Пазней 18 кастрычніка 2000 года Уіліс развёўся з Дэмі Мур. Потым ён меў сувязь з актрысай Брук Бэрнс, але ў 2004 годзе яны расталіся. 21 сакавіка 2009 года ажаніўся з Эмай Гемінк. Яна нарадзіла дзве дачкі: Мэйбл Рэй Уіліс (нар. 1 красавіка 2012), Эвелін Пэн Уіліс (нар. 5 мая 2014).
Фільмаграфія правіць
- 1987 — «Спатканне ўсляпую»
- 1988 — «Цвёрды арэшак»
- 1994 — «Крымінальнае чытво»
- 2010 — «РЭД»
- 2012 — «Каралеўства ўзыходзячага месяца»
- 2017 — «Аднойчы ў Венісе»
Зноскі
- ↑ а б Bruce Willis // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bruce Willis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.spiegel.de/panorama/leute/bruce-willis-wurde-der-hollywoodstar-trotz-krankheit-zu-filmdrehs-gedraengt-a-df16d473-80ed-4f01-8146-bda52af9f05f
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Bruce-Willis
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брус Уіліс
- Афіцыйны сайт (англ.)