Брыгада Хаміса
Брыгада Хаміса (араб. كتيبة خميس), афіцыйная назва 32-я ўзмоцненая брыгада[1] (араб. اللواء 32 المعزز) — брыгада спецыяльнага прызначэння Узброеных Сіл Лівійскай Джамахірыі. Узначальваў падраздзяленне генерал-маёр Хаміс Кадафі, сын лідара краіны Муамара Кадафі. У ходзе грамадзянскай вайны 2011 года брыгада зарэкамендавала сябе як адно з найбольш баяздольных фарміраванняў кадафістаў[2].
32-я ўзмоцненая брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з пачатку 2000-х да 2011 |
Краіна | Лівія |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі |
Тып | механізаваныя войскі, войскі спецыяльнага прызначэння |
Колькасць | 10 000 чалавек |
Дыслакацыя | |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Хаміс Кадафі |
Стварэнне
правіцьУ пачатку XXI стагоддзя лівійская армія валодала значным ваенным патэнцыялам. У яе распараджэнні знаходзіліся некалькі сотняў танкаў, самалётаў і транспартных сродкаў. Аднак гэтая тэхніка, набытая ў 1970-х гадах у Савецкага Саюза, на той момант пачала састарвацца. Падтрымліваць абараназдольнасць дзяржавы аказалася цяжкім, паколькі закупцы новага ўзбраення перашкаджалі шматлікія эмбарга. Дадзенае становішча прывяло да таго, што армія Лівіі была не ў сілах ажыццяўляць належнае тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання. Да ўсяго гэтага дадавалася праблема дэзертырства[3].
У падобных умовах кіруючы рэжым Кадафі меў патрэбу ў лаяльных фарміраваннях, якіх можна было б добра абсталяваць. Былі сфарміраваны тры элітныя брыгады. Кожнае такое падраздзяленне мела колькасць у дзесяць тысяч добра навучаных і аснашчаных байцоў. Камандаваць дадзенымі фарміраваннямі сталі члены сям’і Кадафі. У прыватнасці, свая брыгада з’явілася ў Хаміса, аднаго з сыноў кіраўніка дзяржавы[3].
Узбраенне
правіцьНа ўзбраенні брыгады знаходзіліся сучасныя танкі расійскай вытворчасці і ракетныя сістэмы «Град». Колькасць падраздзялення ацэньваецца ў некалькі тысяч чалавек[2].
Міжнародныя сувязі
правіцьУ 2009 годзе бельгійскія прадпрыемствы паставілі 32-й брыгадзе стралковай зброі і боепрыпасаў на суму 11,5 млн еўра. Па словах урада Валоніі, дадзеныя пастаўкі прызначаліся для абароны гуманітарных канвояў, якія накіроўваліся ў Дарфур[4].
У тым жа годзе Хаміс Кадафі прыязджаў у Беларусь пераймаць вопыт на вучэннях «Захад-2009»[5]. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі[6].
Грамадзянская вайна
правіцьБаявыя дзеянні
правіцьЗ пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі 32-я брыгада засталася вернай дзейнаму ўраду.
У сярэдзіне лютага 2011 года яе байцы займаліся барацьбой з паўстанцамі ў раёне гарадоў Бенгазі і Аль-Байда[7][8]. Крыху пазней, 24 лютага, бранятанкавыя часці сіл Хаміса рушылі ў бок Місураты, трэцяга па велічыні горада Лівіі і буйнога порта, дзе адбылося адно з найбуйнейшых узброеных выступленняў лівійскай апазіцыі[9].
Тут 27 лютага адбыўся бой у раёне штаба брыгады і вучылішча ваенна-паветраных сіл, якое знаходзілася па блізкасці. Дадзеныя аб’екта былі абложаны баевікамі, узброенымі стралковай зброяй. Нягледзячы на наяўнасць больш цяжкага ўзбраення, у мясцовых часцей 32-й брыгады раптам скончылася ежа і вада, і іх камандзір вымушаны быў здацца[10].
Адначасова асобныя атрады былі накіраваны ў Эз-Завію[11]. У канцы сакавіка часці брыгады ўдзельнічалі ў баях за Адждабію.
18 красавіка штаб брыгады Хаміса пад Трыпалі быў разбомблены самалётамі НАТА[12]. Паводле крыніц альянса, штаб нібыта выкарыстоўваўся для каардынацыі і кіраўніцтва нападаў кадафістаў на мірных жыхароў[13]. 21 жніўня гэты ж аб’ект быў захоплены сіламі паўстанцаў. Таксама пад кантроль баевікоў перайшлі вялікія склады зброі[14].
На апошнім этапе грамадзянскай вайны 32-я брыгада ўдзельнічала ў абароне гарадоў Тархуна[15], Трыпалі і Сірт.
Замежныя байцы
правіцьУ канцы лютага тэлеканал «Аль-Арабія», спасылаючыся на крыніцы ў Бенгазі, паведаміў, што Хаміс Кадафі вербаваў франкамоўных наймітаў з краін Чорнай Афрыка. Як мяркуецца, некаторыя з іх змагаліся ў Эз-Завіі[11]. Многія з замежнікаў трапілі ў палон да апазіцыі. Арубская школа ў прыбярэжным горадзе Шахат стала турмой для амаль 200 падазраваных у найміцтве на рэжым Кадафі. Сярод іх былі грамадзяне такіх краін як Нігер і Чад[16].
Абвінчаванні
правіць32-я брыгада неаднаразова абвінавачвалася ў здзяйсненні ваенных злачынстваў. Так, напрыклад, падраздзяленне падазраюць у забойствах мірных жыхароў у Эз-Завіі ў канцы лютага 2011-га, якія ажыццёўлены замежнымі наймітамі са складу брыгады[11]. У канцы жніўня паведамлялася, што байцы Хаміса забілі 17 зняволеных у імправізаванай турме ў Трыпалі[17]. 23 жніўня там жа брыгада забіла каля 50 зняволеных, якія часова ўтрымліваліся на складзе. Затым вайскоўцы падпалілі будынак[18].
Страты
правіць9 верасня міністр аховы здароўя ПНС, які прадстаўляў урад апазіцыі, заявіў, што падчас вайны брыгада Хаміса страціла каля 9000 вайскоўцаў[19].
Зноскі
правіць- ↑ Libya protests: The tangled web keeping Gaddafi in power
- ↑ а б Кто поддерживает Муаммара Каддафи
- ↑ а б L'express, Libye: la brigade de Khamis Kadhafi, dernier rempart du colonel, 25 février 2011
- ↑ Amnesty International, 'Arms Transfers to the Middle East and North Africa: Lessons for an Effective Arms Trade Treaty,' ACT 2011, p.41
- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ Michael, Maggie (18 February 2011). "Libyan forces storm protest camp in Benghazi". News Observer. Associated Press.(недаступная спасылка)
- ↑ "Khamis Ghaddafi: The agent of fear". Afrol News. 23 February 2011.
- ↑ Black, Ian (24 February 2011). "Heavy fighting in former stronghold as Gaddafi's forces stage counterattacks". The Guardian.
- ↑ "Gadhafi tightens hold on capital; Obama calls for ouster". McClatchy. 26 February 2011.
- ↑ а б в Al Baik, Duraid (25 February 2011). "Gaddafi hiding in Azizyeh". Gulf News.
- ↑ Operational Media Update for 18 April . NATO (19 красавіка 2011). Праверана 20 April 2011.
- ↑ "Libya: NATO Jets Bomb Capital". Eurasia Review. 19 April 2011. Архівавана з арыгінала 30 July 2012. Праверана 20 April 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 19 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 19 сакавіка 2022.
- ↑ "Libyan Rebels Reportedly Capture Major Military Base Defending Tripoli". Fox News. 21 August 2011.
- ↑ TV confirms death of Kadhafi son Khamis in Libya . My Sinchew (17 кастрычніка 2011). Праверана 19 December 2012.
- ↑ "Libya's Alleged Foreign Mercenaries: More Gaddafi Victims?". Time. 24 February 2011. Архівавана з арыгінала 1 March 2011. Праверана 25 February 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2012. Праверана 19 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2012. Праверана 19 сакавіка 2022.
- ↑ Muhkerjee, Sangeeta (29 August 2011). "Khamis Brigade Turns Manslaughters, Kills 50 Detainees". International Business Times. Праверана 29 August 2011.
- ↑ Spencer, Richard (29 August 2011). "Libya: last act of bloody vengeance by Khamis Brigade". The Telegraph. Праверана 29 August 2011.
- ↑ Libyan estimate: At least 30,000 died in the war Архівавана 9 верасня 2011 года. (Праверана 10 чэрвеня 2012)
Спасылкі
правіць- Майор Хамис Муаммар Каддафи — командир 32 бригады Архівавана 6 лістапада 2016. // Сайт сообщества «За Каддафи и его народ», 28 августа 2016.