Брыгады Зінтан
Зінтанскія брыгады (араб. مجلس العسكري لثوار الزنتان) — шэраг узброеных фарміраванняў, звязаных з лівійскім горадам Эз-Зінтан і яго наваколлем, якія фінансаваліся ўрадам Лівіі. Яны адыгралі вялікую ролю ў звяржэнні Муамара Кадафі і пазней актыўна ўдзельнічалі ва ўзброеным канфлікце на антыiсламiсцкiм баку. Лічыцца, што байцы фарміраванняў прытрымліваліся ўмераных і ліберальных палітычных поглядаў. Знаходзіліся ў саюзе з лівійскай арміяй, але існавалі аўтаномна.
Зінтанскія брыгады | |
---|---|
араб. مجلس العسكري لثوار الزنتان | |
Этнічная прыналежнасць | арабы |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам |
Штаб-кватэра | Эз-Зінтан |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | май 2011 |
Саюзнікі | ЛНА, Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі |
Праціўнікі | Кадафісты, Ісламісты |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014), Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) |
Зінтанскія брыгады адмаўлялiся выдаваць сына Кадафі Саіфа Кадафі лівійскім уладам. Аднак 28 ліпеня 2015 года стала вядома, што суд Лівіі прысудзіў Саіфа да смяротнага пакарання, але сам ён у зале суда не прысутнічаў і даваў паказанні па відэасувязі з Зінтана, дзе яго ўтрымлівала брыгада[1].