Брынальф Альгатсан
Брынальф Альгатсан (лац.: Brynolfus, шведск.: Brynolf Algotsson; 1250, Швецыя — 6 лютага 1317, Швецыя) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, біскуп.
Брынальф Альгатсан | |
---|---|
Brynolf Algotsson | |
Дата нараджэння | 1250 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1317 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | Каталіцкая царква |
Кананізаваны | 1417 |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 6 лютага |
Падзвіжніцтва | біскуп |
Альма-матар | |
Бацька | Algot Brynolfsson[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння навучанні ў Парыжы Брынальф вярнуўся ў Швецыю, дзе стаў служыць канонікам у кафедральным саборы горада Скара. У 1278 годзе Брынальф быў пасвечаны ў біскупа дыяцэзіі Скара. Быўшы біскупам, Брынальф ступіў у спрэчку са шведскім каралём Магнусам I, што стала прычынай таго, што ён быў вымушаны пакінуць сваю біскупскую кафедру з 1288—1289 гг. Святы Брынальф памёр 6 лютага 1317 года.
Услаўленне
правіцьПрацэс кананізацыі Святога Брынальфа ініцыяваў у 1416 годзе шведскі кароль Эрык Памеранскі. У 1417 годзе Рымскі Папа Марцін V прылічыў Брынальфа да ліку святых.
Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 6 лютага.
Крыніца
правіць- Henryk Fros SJ, Franciszek Sowa: Księga imion i świętych. T. 1: A-C. Kraków: WAM, Księża Jezuici, 1997, стр. 519. ISBN 83-7097-271-3
Зноскі
Спасылкі
правіць- Індэкс святых (італ.)