Брысталь

горад у Паўднёва-Заходняй Англіі

Бры́сталь або Бры́стал (англ.: Bristol) — горад у Англіі, унітарная адзінка са статусам «сіці» і цырыманіяльнае графства, порт у Паўднёва-Заходняй Англіі ў Вялікабрытаніі, на рацэ Эйване, недалёка ад яе ўпадзення ў Брыстальскі заліў Атлантычнага акіяна.

Горад, цырыманіяльнае графства, унітарная адзінка
Брысталь
англ.: Bristol
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1155
Плошча
110 км²
Вышыня цэнтра
11 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 472 465 чал. (21 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0117
Паштовы індэкс
BS
Афіцыйны сайт
bristol-city.gov.uk (англ.)
Брысталь на карце Вялікабрытаніі
Брысталь (Вялікабрытанія)
Брысталь

Цырыманіяльнае графства Брысталь не падзелена на раёны (унітарнае), і ўтворана 1 красавіка 1996 года з раёна былога неметрапольнага графства Эйван.

Геаграфія

правіць

Займае плошчу 110 км², абмываецца на паўночным захадзе Брыстальскім залівам, на поўначы мяжуе з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на поўдні — з цырыманіяльным графствам Сомерсет. Стары горад размешчаны на правым беразе ракі Эйван, а прыгарады Рэдкліф і Кліфтан — на крутых узвышшах левага берага.

Гісторыя

правіць

Заснаваны каля VI ст. На месцы Брысталя ў часы Рымскай імперыі існаваў ваенны лагер Абона, ад якога да Бата вяла брукаваная дарога. Пасля засялення Брытаніі англамі мястэчка было пераназвана ў Brycgstow, што значыць «месца ля моста». У XI стагоддзі пераправа праз Эйване была ўмацавана нарманскімі феадаламі, якія ўзвялі тут адзін з самых велічных замкаў у заходняй Англіі.

У XII стагоддзі Брысталь пачаў ператварацца ў асноўны порт, праз які ішоў гандаль Англіі з Ірландыяй. У 1247 годзе брыстальская гавань была добраўпарадкавана шляхам адвядзення рэчышча Фрома на захад. Праз Эйван быў перакінуты каменны мост. У 1373 годзе Брысталь стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай — графствам.

Пры Эдуардзе III Брысталь — трэці па велічыні горад Англіі пасля Лондана і Ёрка. Брыстальскія мараходы вывозілі айчынную воўну ў Іспанію і Партугалію, вяртаючыся назад з грузам херэсу і партвейну.

У перыяд каланізацыі Паўночнай Амерыкі і Вест-Індыі (у XVII—XVIII стагоддзях) адзін з цэнтраў гандлю рабамі і каланіяльнага гандлю (цукар, тытунь і інш.). Брысталь праславіўся як сталіца шакаладнай прамысловасці. Падчас Англійскай рэвалюцыі мясцовыя жыхары да апошняга падтрымлівалі караля Карла I Сцюарта.

Брысталь працягваў багацець і развівацца на працягу ўсяго XVIII стагоддзя, захоўваючы значэнне вядучага порта Брытанскай імперыі. Хоць у 1809 годзе былі завершаны амбіцыйныя работы па паглыбленні і мадэрнізацыі гавані, да гэтага часу горад ужо пачаў саступаць свае перадавыя гандлёвыя пазіцыі Ліверпулу і Глазга. Прычынай гэтага было не толькі бурнае развіццё баваўнянай прамысловасці на поўначы краіны, але і страта амерыканскіх калоній, а таксама забарона гандлю людзьмі.

Эканоміка

правіць

Раней прамысловасць Брысталя грунтавалася на галінах, непасрэдна звязаных з морам. Цяпер суднаверфі закрытыя (у іх размяшчаюцца музеі, галерэі і інш.), партовая прамысловасць, якая працавала на імпартнай сыравіне, амаль цалкам ліквідаваная (цукровая — у 1908, мылаварная — у 1953, цэлюлозна-папяровая — у 1980, цынкавая — у 2003, мінеральных угнаенняў — у 2008, тытунёвая — у 2010, шакаладная — у 2011). Цяпер у горадзе дамінуе т. зв. эканоміка ведаў, у аснове якой — фінансавыя паслугі, медыйны бізнес, інфармацыйная (распрацоўка праграмнага забеспячэння і інш.) і новыя прамысловыя (распрацоўка квантавых камп’ютараў і інш.) тэхналогіі, а таксама авіяракетна-касмічная і электронная прамысловасць.

Гарады-пабрацімы

правіць

Брысталь з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць