Брыта фон Хорн

Брыта фон Хорн (швед. Brita Clara Alice Augusta Florence von Horn, 1 красавіка 188614 лютага 1983) — шведская пісьменніца і рэжысёр.

Брыта фон Хорн
Horn, Brita von i Hela världen 1 1918.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1886(1886-04-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1983(1983-02-14)[1] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці аўтар, драматург, рэжысёр
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Брыта фон Хорн нарадзілася ў Стакгольме ў 1886 годзе Яна была дачкой камергера Хенінга фон Хорна і баранэсы Флорэнс Бонэ, прыходзілася цёткай Карлу фон Хорну, вядомаму па сваёй службе ў ААН.

У сваёй тэатральнай дзейнасці Брыта фон Хорн стварыла некалькі тэатральных труп. У пачатку 1930-х гг. яна стварыла тэатр у Свеавегене, але праз год ён збанкрутаваў.

У 1940 г. Брыта разам з пісьменнікам Вільгельмам Мубергам і акцёрам і рэжысёрам Хэльгэ Хегерманам стала сузаснавальніца Шведскай драматычнай студыі, першымі пастаноўкамі якой сталі Brudsporre Эбэ Ліндэн і Pappersväggen Дыктэ Шогрэн.

У 1912 г. Брыта дэбютавала як пісьменніца, напісаўшы п’есу «Лукрэцыя». У 1917 г. адбылася прэм’ера яе п’есы Kring drottningen на сцэне Шведскага тэатра ў Хельсінкі з удзелам Паўліны Бруніус і Ёсты Экмана у галоўных ролях. У 1925 г. яе п’еса Kungens amour была як радыёспектакль транслявацца на шведскім радыё.

У 1930—1941 гг. Брыта была тэатральным рэцэнзентам газеты Östergötlands Dagblad і супрацоўнічала з газетай Arbetet, пісала артыкулы і чытала лекцыі.

Блізкай сяброўкай Брыты была Эльса Колін, з якой яны некаторы час жылі разам у Скагене, стварылі тэатральную трупу Dramatikerstudion, для якой напісалі п’есу Aschebergskan på Wittskövle. Гэтая п’еса была пастаўлена толькі ў 1944 г. пасля смерці Эльсы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Brita Clara Alice Augusta Florence von Horn 1886-04-01 — 1983-02-14 Författare, dramatiker, regissör Праверана 10 кастрычніка 2020.
  2. Brita Klara Alice Augusta Florance, f. 1886 i StockholmRiksarkivet. Праверана 10 кастрычніка 2020.
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.