Брэгенц
Брэгенц (ням.: Bregenz) — горад на крайнім захадзе Аўстрыі, сталіца федэральнай зямлі Форарльберг, размешчаны на беразе Бодэнскага возера. Насельніцтва 27 853 жыхары (на 31 сакавіка 2011).
Брэгенц
Bregenz
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершае паселішча на тэрыторыі Брэгенца ўзнікла каля 1500 года да н.э. Каля 500 года да н.э. сюды прыходзяць кельты: іх паселішча мае назву Брыганціён. У 15 г. да н.э. рымляне заснавалі на гэтым месцы горад Брыгантыум, які меў свой форум, базіліку, крытыя гандлёвыя рады. У 233 і 259/260 гадах горад быў разбураны алеманамі, якія крыху пазней (з 470 года) засялілі гэтыя землі. У сярэднявеччы Брэгенц меў права ладзіць штотыднёвы рынак. З 1451 года належыць княскай сям’i Габсбургаў. У 1647 годзе захоплены шведамі. У 1805 годзе становіцца часткай Каралеўства Баварыі, але ў 1815 годзе, згодна Венскім кангрэсе, стаў часткай Аўстрыі.
Культура
правіцьШтогод у ліпені і жніўні ў горадзе ладзіцца Брэгенцскі фестываль: для гэтага на возеры пабудавана спецыяльная пляцоўка.