Брайсгау

(Пасля перасылкі з Брэйсгау)

Брайсгау — гау (вобласць) на паўднёвым захадзе Германіі паміж ракой Рэйн і перадгор’ямі Шварцвальда. Частка зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Яе цэнтрам з’яўляецца горад Фрайбург-ім-Брайсгау. Раён Брайсгау-Верхні Шварцвальд, які часткова складаецца з Брайсгау, названы ў гонар рэгіёна Шварцвальд. Часткі Брайсгау таксама адносяцца да Фрайбург-ім-Брайсгау і Эмендынгена.

Гісторыя

правіць
 
Герб роду Цэрынгенаў

Раней Брайсгау быў вядомы як Брайзахгау (ням.: Breisachgau), абазначаючы графства вакол горада Брайзах на ўсходнім беразе Рэйна.

Самымі раннімі гістарычна засведчанымі насельнікамі гэтага раёна былі кельты. У часы Рымскай імперыі ён быў часткай правінцыі Верхняя Германія. Але пасля падзення абарончых ліній Limes Germanicus у 260 годзе мясцовасць была заселена алеманамі. Яна заставаўся часткай Алеманіі на працягу ўсяго ранняга сярэднявечча і была буфернай зонай паміж цэнтральнымі алеманскімі землям і Эльзасам, які не так моцна кантраляваўся алеманамі.

У сярэдзіне 9 стагоддзя раён быў маркай, якая ахоўвала граніцу з паўднёвай Латарынгіяй і Эльзасам. У 859 годзе ён быў падораны Карлу III Талстому, сыну караля Людовіка II, што гаварыла пра яго важнасць. У 10 стагоддзі Брайсгау быў графствам у складзе герцагства Швабія, якім кіравала сям’я Цэрынген. Да 12 стагоддзя яна аддзялілася ад Швабіі, заснаваўшы маркграфства Бадэн. Герцагі заснавалі ў ім Фрайбург, які стаў іх галоўным горадам.

 
Герб Пярэдняй Аўстрыі (Vorderösterreich)

З 13-14 стагоддзяў да 1797 года гэты раён быў часткай Пярэдняй Аўстрыі, вобласці на паўднёвым захадзе Германіі, якая кіравалася аўстрыйскімі Габсбургамі, але Брайсгау разам з астатняй часткай Пярэдняй Аўстрыі быў перададзены імі былому герцагу Модэны, іх сваяку, у якасці кампенсацыі за страту спадчынных зямель, што перайшлі да Французскай Цызальпінскай рэспублікі. У 1805 годзе паводле Прэсбургскага мірнага дагавора гэтая тэрыторыя была перададзена Вялікаму Герцагству Бадэнскаму.

Граніцы і тэрыторыя

правіць

Брайсгау ўключае раўніну вакол ракі Рэйн, перадгор’і Шварцвальда і заходнія схілы паўднёвых гор Шварцвальда і ўзгоркаў Кайзерштуль.

На поўдні Брайсгау мяжуе з Маркгрэфлерландам, на захадзе — з Зунтгау[en] (Эльзас, Францыя), на ўсходзе — з Шварцвальдам, а на поўначы — з Ортэнау.

Клімат

правіць
 
Від Брайсгау

Клімат Брайсгау цёплы; фактычна, гэта самы цёплы рэгіён Германіі. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 11 градусаў па Цэльсіі, сярэдняя колькасць ападкаў — 900 мм.

Сельская гаспадарка

правіць

Брайсгау вядомы сваім віном; у ім вырошчваюць садавіну і збожжа.

Гарады

правіць

Безумоўна, самы вялікі горад у рэгіёне Брайсгау — Фрайбург. Іншыя вядомыя гарады: Бад-Кроцынген, Брайзах, Эмендынген, Эндынген, Кенцынген, Ноенбург, Штаўфен і Вальдкірх.

Самая вядомая гара — Шаўінсланд[de] (1284 м).

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць