Брэменскі парк рададэндронаў
Брэменскі парк рададэндронаў (ням.: Rhododendron-Park Bremen), парк з велізарнай калекцыяй рададэндронаў і азалій (46 га), а таксама з батанічным садам (3,2 га), размешчаны ў Брэмене, Германія. Колькасць сартоў рададэндронаў, якія прадстаўлены ў парку, складае 1 000, у тым ліку 500 у батанічным садку. Штогод парк наведваюць каля 300 000 наведвальнакаў. Уваход у парк, за выключэнем сада Батаніка, вольны.
ГісторыяПравіць
Парк пачаў працу ў 1933 годзе па ініцыятыве Нямецкага таварыства рададэндронаў на базе былых сельскагаспадарчых угоддзяў і лясоў. Адкрыццё парка для грамадства адбылося ў 1937 годзе. Першапачаттова парк складаўся з раслін з Мексікі і Каўказа, калекцый культурных раслін, лекавых траў, мясцовых раслін і атрутных раслін. Парк з'яўляўся прыватнай маёмасцю да 1935 года, пасля стаў уласнасцю горада, і быў перанесены ў яго цяперашняе месцазнаходжанне. Калекцыя сада была завершана ў 1949—1950 гг. Сад Батаніка, які лічыцца найбуйнейшым цэнтрам прыроды Германіі, адкрыўся ў 2003 годзе. У 2007 годзе парк пераведзены ў лік некамерцыйных арганізацый.
Парк азалій і рададэнронаўПравіць
Часткамі парку з'яўляюцца наступныя:
- Парк Азалій — вялікі ландшафтны парк з ручаямі і газонамі; азаліі месцяцца пад старымі букавымі і дубовымі дрэвамі. Калекцыі ўключаюць дзікія віды з Паўночнай Амерыкі, а таксама гістарычныя сарты з Чэхіі, Германіі і Злучаных Штатаў.
- Лес рададэндронаў — старая, са шчыльнай расліннасцю, частка парку, з першымі рададэндронамі, пасаджанымі ў 1936 годзе.
- Парк рададэндронаў — уключае больш за 2000 сартоў рададэндронаў і азалій.
- Новыя сарты — новыя сарты рададэндронаў, створаныя нямецкімі селекцыянерамі, абнаўляюцца кожныя 5 гадоў пры садзейнічанні Нямецкага таварыства рададэндронаў. Апошнія расліны былі пасаджаны ў 2007—2008 гадах.
Батанічны садПравіць
Батанічны сад змяшчае наступныя калекцыі:
- Альпійскі сад
- Геаграфічныя зоны — расліны з Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, і Балкан.
- Сад пусташы — верасовыя сарты.
- Карэнныя флора — каля 1000 з 2000 відаў карэнных раслін, якія растуць на паўночным захадзе Германіі, у тым ліку каля 200 відаў знаходзяцца ў Чырвонай Кнізе Ніжняй Саксоніі і Брэмена, як знікаючыя віды раслін
- Лекавыя і карысныя расліны — каля 400 сартоў лекавых раслін (адна з самых вялікіх калекцый у Германіі), і каля 200 сартоў сельскагаспадарчых раслін.
- Рададэндронны сад з дэкаратыўнымі каменнымі горкамі — сарты рададэндронаў з Альпаў, Гімалаяў і гор Кітая і Японіі.
- Ценявыя расліны
Іншыя сады і паркавыя зоныПравіць
- Сад Бансай — сухі Дзэн сад з бансай.
- Батаніка — Азіяцкая экспазіцыя, якая прадстаўляе разнастайныя драўняныя сарты, у тым ліку рададэндроны з Непала, Тыбета, правінцыі Юньнань і Бірмы, а таксама статуі з Паўднёва-Усходняй Азіі, малітоўныя колы, кітайскі павільён гарбаты, і статуя Буды.
- Сад Руж — 230 сартоў руж.
- Сад Водару — ружы і араматычныя травы, такія як чабор і лаванда.
СпасылкіПравіць
- http://www.botanika.net Архівавана 28 жніўня 2008.
- План парку
- Інфармацыя на сайце BGCIангл.: