Брэслау (адміністрацыйная акруга)

Адміністрацыйная акруга Брэслау (ням.: Regierungsbezirk Breslau) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Прусіі, якая існавала ў 1813—1945 гады ў Прускай Сілезіі. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Брэслау (цяпер польскі горад Уроцлаў). Сёння тэрыторыя былой акругі належыць Польшчы.

Брэслау
Breslau
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1813
Дата скасавання 1945
Брэслау на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Становішча правіць

Акруга Брэслау на поўначы межавала з акругай Позен правінцыі Позен (1920—1939: з Польшчай; 1939—1945: з рэйхсгау Вартэланд), на ўсходзе — з акругай Опельн правінцыі Сілезія (Верхняя Сілезія), на поўдні — з Аўстрыйскай імперыяй (1918—1938: з Чэхаславакіяй; 1938—1945: з рэйхсгау Судэтэнланд), на захадзе — з акругай Лігніц правінцыі Сілезія (Ніжняя Сілезія). На паўднёвым захадзе ў 1815—1820 гады знаходзілася сілезская акруга Райхенбах, пазней скасаваная і падзеленая паміж акругамі Брэслау і Лігніц. У прастамоўі акруга Брэслау нярэдка называлася Сярэдняй ці Цэнтральнай Сілезіяй.

Гісторыя правіць

 
Акруга Брэслау ў 1905

Акруга Брэслау была першапачаткова ўтворана ў 1813 годзе як адна з акруг у Прускай Сілезіі і зацверджана паўторна на паставе ўказу ад 30 красавіка 1815 года ў час адміністрацыйнай рэформы, праведзенай у Прусіі пасля Венскага кангрэса з мэтай паляпшэння правінцыйнага кіравання. На тэрыторыі акругі першапачаткова меліся чатырнаццаць раёнаў: горад Брэслау, а таксама сельскія раёны Брэслау, Брыг, Польніш-Вартэнберг, Гурау, Міліч, Намслау, Ноймаркт, Эльс, Олау, Штайнау, Штрэлен, Трэбніц і Волау.

У 1820 годзе была ліквідавана акруга Райхенбах, з якой у склад акругі Брэслау перайшлі раёны Франкенштайн, Глац, Габельшверт, Мюнстэрберг, Німпч, Райхенбах, Швайдніц, Штрыгау і Вальдэнбург. У 1854 годзе з часткі раёна Глац быў утвораны новы раён Нойродэ. У 1888 годзе раён Польніш-Вартэнберг быў перайменаваны ў Грос-Вартэнберг. У 1899 і 1907 гадах адпаведна з аднайменных раёнаў былі вылучаны гарады Швайдніц і Брыг, атрымаўшы статус пазараённых гарадоў. Агульная колькасць раёнаў узрасла да 26.

Паводле рашэнняў Версальскага дагавора часткі раёнаў Гурау, Міліч, Намслау і Грос-Вартэнберг 1 студзеня 1920 гады былі перададзены ў склад Польшчы. У сувязі з ліквідацыяй правінцыі Позен у 1922 годзе астатнія часткі раёнаў Кратошын, Ліса і Равіч скасаванай акругі Позен былі перададзены ў склад акругі Брэслау.

У 1924 годзе з аднайменнага раёна быў вылучаны горад Вальдэнбург, які атрымаў статус пазараённага горада. З 1 кастрычніка 1932 гады былі скасаваны пяць раёнаў: Мюнстэрберг, Німпч, Нойродэ, Штайнау і Штрыгау. Іх тэрыторыя засталася ў межах акругі і была падзелена паміж суседнімі раёнамі. Агульная колькасць раёнаў скарацілася да 22.

Пасля 1945 года ўся тэрыторыя акругі Брэслау разам з большай часткай суседняй акругі Лігніц увайшла ў склад Урацлаўскага ваяводства Польшчы. У 1950 годзе Бжэгскі (былы раён Брыг) і Намыслоўскі (былы раён Намслау) паветы перайшлі ў Апольскае ваяводства. Сёння тэрыторыя былога раёна Брэслау (за выключэннем двух названых паветаў) знаходзіцца ў Ніжнесілезскім ваяводстве.

Адміністрацыйны падзел правіць

Раёны правінцыі Сілезія (1905):     Адміністрацыйная акруга Брэслау     Адміністрацыйная акруга Лігніц     Адміністрацыйная акруга Опельн

Спіс усіх калі-небудзь існых раёнаў акругі Брэслау з указаннем іх адміністрацыйных цэнтраў:

Тэрыторыя і насельніцтва правіць

Тэрыторыя і насельніцтва акругі Брэслау ў 1900[1] і ў 1925[2] гады, а таксама станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года[3] складалі:

Год Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
1900 13.483,63 1.697.719 23 2
1925 12.999,00 1.897.172 23 4
1939/1941 12.957,64 1.971.829 18 4

Зноскі

  1. Provinz Schlesien: Regierungsbezirk Breslau Архівавана 5 сакавіка 2021. // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 (ням.)
  2. Die Provinz Niederschlesien im Überblick Архівавана 18 снежня 2017. (ням.)
  3. Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 31 снежня 2017.

Спасылкі правіць